Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Леакадзія Раманоўская)
Jump to navigation Jump to search
Леакадзія Раманоўская
Леакадзія Дамінікаўна Луцэвіч
Род дзейнасці: купалазнаўца
Дата нараджэння: 15 лютага 1890(1890-02-15)
Месца нараджэння: Мінская вобласць, Беларусь
Дата смерці: 18 снежня 1970(1970-12-18) (80 гадоў)
Месца смерці: Мінск, Беларусь
Месца пахавання:
Бацька: Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч
Маці: Бянігна Іванаўна Луцэвіч (Валасевіч)
Муж: Юльян Феліксавіч Раманоўскі
Дзеці: Уладзіслава, Яніна, Ядвіга, Уладзіслаў, Янка

Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская (у дзявоцтве — Луцэвіч; 15 лютага 1890 — 18 снежня 1970, Мінск) — родная сястра Янкі Купалы, купалазнаўца, актыўны папулярызатар творчасці Янкі Купалы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Янка Купала прысвяціў Леакадзіі ў дзень яе нараджэння свой першы верш—жарт, напісаны на польскай мове, калі сям'я Луцэвічаў жыла ў Селішчы.[1]. Менавіта Янка навучыў сваю малодшую сястру Лёлю чытаць і пісаць.

У 19081909 гг. наведвала Купалу ў Вільні. У 1915 годзе выйшла замуж за Ю. Раманоўскага, які пасябраваў з Купалам у 1916 годзе, калі яны разам служылі ў дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін.[2]

У 1916 годзе наведвала Купалу ў Полацку, дапамагала яму матэрыяльна. З 1918 года сям'я Раманоўскіх жыла ў Кальзбергу, дзе арандавала зямлю ў цесця Б. Тарашкевіча. Сюды ў жніўні 1919 года прыязджаў Купала і напісаў свае вершы «З павяўшай славы…», «На нашым…», «Паўстань», «Мая навука».[2]

З 1927 года сям'я Раманоўскіх жыла ў Мінску ў адным з Купалам доме, які яны набылі разам, па вул. Кастрычніцкай, 40.[3] У 1930-я гады перыядычна жыла ў Лошніцы, Барысаве, дзе ў час творчых камандзіровак Купала наведваў яе. Кожнае лета з 1936 года жыла разам з сям'ёй на дачы Купалы ў Ляўках. Часта выступала з успамінамі пра дзяцінства і юнацтва свайго брата перад дзецьмі і моладдзю, на сустрэчах у музеі, па тэлебачанні і радыё. Пахаваная на Усходніх могілках у Мінску.[2]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар успамінаў пра Купалу «Дзіцячыя і юнацкія гады паэта» («Янка Купала», 1952), «Перад вялікай дарогай» («Вясёлка», 1962, № 7-8), «Слова пра брата» («Бярозка», 1962, № 7).[2]

Зноскі

  1. У рукапісным выглядзе верш да нашага часу не дайшоў і захаваўся толькі ў памяці Леакадзіі.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Раманоўскія». — C. 521.
  3. Купала і Колас: вы нас гадавалі. Дакументы і матэрыялы. У 2-х кнігах. Кн. першая 1909—1939. — Мн., Літаратура і мастацтва, 2010. — С. 90—96.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — C. 521—522.
  • Баравікова Р. Раманоўскія / Часопіс «Работніца і сялянка». — 1993. — № 7. — С. 4-5.
  • Лось Е. Купалавы сёстры (верш) / Газета «Літаратура і мастацтва». — 1962. — 10 ліпеня.
  • Гарэцкі П. Сястра (верш) / Часопіс «Беларусь». — 1973. — № 7.