Людвік Тышкевіч
| Людвік Тышкевіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Ludwik Skumin Tyszkiewicz | |||||||
| Людвік Тышкевіч. Партрэт Іозэфа Грасі, 1794 | |||||||
| Герб «Ляліва» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ігнацы Патоцкі | ||||||
| Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | няма (пасада створана) | ||||||
| Пераемнік | Міхал Геранім Бжастоўскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1748 | ||||||
| Смерць | 26 чэрвеня 1808 | ||||||
| Род | Тышкевічы | ||||||
| Бацька | Юзаф Тышкевіч | ||||||
| Маці | Ганна з Пацеяў[d] | ||||||
| Жонка | Канстанцыя з Панятоўскіх[d][1] | ||||||
| Дзеці | Ганна з Тышкевічаў | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Член у | |||||||
| Прыналежнасць | Расійская імперыя | ||||||
| Званне | генерал-ад’ютант[1] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Людвік Тышкевіч (1748 — 26 чэрвеня 1808) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-ад’ютант (з 1772), пісар вялікі літоўскі (1775—1780), гетман польны літоўскі (з 1780), падскарбі вялікі літоўскі (з 1791) і маршалак вялікі літоўскі (з 1793). Кавалер ордэнаў Белага Арла (1776)[2] Святога Станіслава (1778), а таксама расійскіх Андрэя Першазванага (1787) і Аляксандра Неўскага (1787)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Юзафа і Ганны з Пацеяў.
У 1778 абіраўся маршалкам сойма. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай, на сходзе 23 ліпеня 1792 падтрымаў прапанову караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пра яго далучэнне да Таргавіцкай канфедэрацыі, што пазней зрабіў сам. У 1795 узначаліў дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага да расійскай імператрыцы Кацярыны II.
Атрымаў у спадчыну ад стрыечнай бабулі Саламеі Радзівіл маёнтак у Гародне, пры ім тут была ўзведзена рэзідэнцыя і сфармаваўся сядзібна-паркавы ансамбль. У 1792 збудаваў палац у Варшаве.
У 1775 парадніўся з паноўным родам Панятоўскіх, узяўшы шлюб з дачкой Казіміра Канстанцыяй Панятоўскай. Быў апошнім мужчынскім прадстаўніком галіны Скумінаў-Тышкевічаў.
Зноскі
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 94. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- ↑ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 218.
- ↑ Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005, С. 159.
- Нарадзіліся ў 1748 годзе
- Памерлі 26 чэрвеня
- Памерлі ў 1808 годзе
- Таргавіцкія канфедэраты
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Асобы
- Гетманы польныя літоўскія
- Тышкевічы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Маршалкі вялікія літоўскія
- Падскарбіі вялікія літоўскія
- Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
- Пісары вялікія літоўскія
- Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Губернскія маршалкі віленскія
- Канфедэраты Анджэя Макраноўскага
- Канфедэраты Чатырохгадовага сойма



