Пётр Мантыгірдавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Петраш Мантыгірдавіч)
Jump to navigation Jump to search
Пётр Мантыгірдавіч
POL COA Wadwicz.svg
Герб «Вадвіч»
Вялікі маршалак літоўскі
1434 — 1459
Папярэднік: Радзівіл Осцікавіч
Пераемнік: Радзівіл Осцікавіч
 
Нараджэнне: каля 1390
Смерць: 1459(1459)
Род: Мантыгірдавічы
Бацька: Мантыгірд
Жонка: Ганна з Карыбутавічаў
Дзеці: Ян

Пётр Мантыгірдавіч, Пятраш Мантыгірдавіч (каля 13901459) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста падольскі (1418), маршалак дворны літоўскі (1422—1431), намеснік новагародскі (1431), маршалак земскі (з 1434).

Ад вялікага князя Казіміра атрымаў Іўе (1444), праз шлюб — Лоск.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З літоўскага баярскага роду, сын Мантыгірда, намесніка полацкага. Яго родзічам (сынам або братам) быў Наруш, пачынальнік роду Нарушэвічаў.

Пры заключэнні Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Вадвіч» (1413).

Быў радным панам вялікіх князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра.

Ажаніўся з Ганнай, дачкой князя Фёдара Карыбутавіча. У шлюбе меў сына Яна.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]