Перайсці да зместу

Помнік Францыску Скарыну (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Францыску Скарыну
55°29′03″ пн. ш. 28°46′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Полацк
Скульптар А. Заспіцкі, А. Глебаў, І. Глебаў
Архітэктар В. Марокін
Дата заснавання 1974
Дата пабудовы 1974 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Ж000629шыфр 212Ж000629
Вышыня 12 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Францыску Скарыну — першы ў свеце манумент Францыску Скарыну, узведзены ў 1974 годзе ў Полацку на пл. Ф. Скарыны.

Помнік на плошчы Ф. Скарыны

Скульптура гармануе з бліжэйшымі пабудовамі і з’яўляецца заканчэннем вуліцы Гогаля, якая плаўна ідзе ад чыгуначнага вакзала да гістарычнага цэнтра горада. Стваральнікамі помніка выступілі А. Заспіцкі, А. Глебаў, І. Глебаў, архітэктар В. Марокін. Вышыня бронзавай фігуры — 5,5 м, а скульптуры з пастаментам — 12 м.

Помнік Ф. Скарыну ў Полацку планавалася паставіць яшчэ ў 1925 годзе. Месца для помніка было выбрана на Замкавай гары на беразе Дзвіны. Помнік планавалася зрабіць з бронзы і ўсталяваць на двух гранітных каменях вясной 1926 года. Аднак працы па падрыхтоўцы помніка зацягнуліся і ў выніку ён так і не быў пастаўлены[1].

Зноскі