Перайсці да зместу

Заечы востраў (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заечы востраў
руск. Заячий остров
Характарыстыкі
Плошча
  • 0,28 км²
Размяшчэнне
59°56′59″ пн. ш. 30°18′59″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заечы востраў (руск.: За́ячий остров, пераклад фінскай назвы вострава Янісары — фінск.: Jänissaari) — востраў у самым шырокім месцы вусця Нявы, дзе яна падзяляецца на 2 рукавы (Вялікую і Малую Няву).

Даўжыня — 750 метраў, шырыня — каля 400 метраў. Адасоблены ад Петраградскага вострава Кронверкскім пралівам (Кронверкскай пратокай). У шведскіх крыніцах XVII стагоддзя востраў называўся Люст-гольм («Вясёлы востраў») альбо Люстэйланд («Вясёлая зямля»). 16(27) мая 1703 года па прыказу Пятра Першага была закладзена крэпасць Санкт-Пецярбург, назва якой хутка распаўсюдзілася на горад, а крэпасць пасля будаўніцтва Петрапаўлаўскага сабора пачала называцца Петрапаўлаўскай. У XVIII стагоддзі афіцыйная называўся Крэпасным востравам, аднак назва не прыжылася. Сучаснае аблічча набыў у канцы XIX стагоддзя, калі былі засыпаны рвы, якія адасаблялі Аляксееўскі і Іаанаўскі равеліны ад крэпасці. Ля падножжа сцен крэпасці створаны пляжы.

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1 (руск.)