Сквер Сенажаны
Выгляд
Сенажаны | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Размяшчэнне | |
53°52′42″ пн. ш. 27°33′21″ у. д.HGЯO | |
Раён | [[Кастрычніцкі|Кастрычніцкі]] |
Гістарычны раён | Сенажаны |
Сквер Сенажаны — сквер у Кастрычніцкім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Варанянскага і Ляўкова[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі памешчыкі Немаршанскія пабудавалі непадалёк Мінска фальварак Сен-Жоны. Складаная французская назва трансфармавалася ў больш мілагучнае Сенажаны. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя Сенажанаў забудоўваецца прыватнымі дамамі, якія ўжо ў 1986-2001 гадах пайшлі пад знос, і на іх месцы былі пабудаваны шматпавярхоўкі[2].
9 студзеня 2007 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў скверу была афіцыйна прысвоена назва «Сенажаны»[1].