Маламядзвежынскі сквер
Маламядзвежынскі сквер | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сквер |
Плошча | 8 га |
Размяшчэнне | |
53°53′48″ пн. ш. 27°30′53″ у. д.HGЯO | |
Раён | [[Маскоўскі|Маскоўскі]] |
Гістарычны раён | Малое Мядзвежына |
Маламядзве́жынскі сквер (трансліт.: Malamiadzviežynski skvier, руск.: Маломедвежинский сквер) — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Купрыянава, Волаха і жылой забудовай[1]. Плошча сквера складае звыш 8 га[2].
Гэты раён здаўна славілася цагельнямі, побач з якімі з'явіліся гліняныя кар'еры. З часам кар'еры напоўніліся вадой і ператварыліся ў невялікія сажалкі (тучкі)[3]. Вялікая сажалка, якая ўтварылася на тэрыторыі Маламядзвежынскага сквера, у народзе носіць назву Мухля, як і сажалка ў Тучынскім скверы[4].
У савецкія часы сквер насіў імя 60-годдзя УЛКСМ[4]. Назва «Маламядзвежынскі» прысвоена скверу ў 2009 годзе, па назве былой вёскі Малое Мядзвежына, якая знікла ў 1970-я гады[1].
У апошнія гады сквер быў добраўпарадкаваны, адрамантаваны дарожкі, пастаўлены лаўкі для адпачынку, створаны фантан з каскадамі вадаспадаў, абсталявана пляцоўка для выгулу і дрэсіроўкі сабак. Таксама ў скверы маюцца спартыўная і дзіцячая пляцоўкі[2].
У 2015 годзе ў гонар 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне была закладзе алея з 70 саджанцаў і ўстаноўлены памятны камень[2].
Зноскі
- ↑ а б Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ а б в ЗЕЛЕНЫЙ МИНСК. КОНТРАСТЫ МОСКОВСКОГО РАЙОНА Архівавана 31 мая 2017.
- ↑ Снежана Инанец ВСЕМУ СВОЕ ИМЯ // Вечерний Минск. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016.
- ↑ а б Районы, кварталы: история минской «Розочки»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх