Лютэранскі сквер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лютэранскі сквер
53°53′49″ пн. ш. 27°31′36″ у. д.HGЯO
РаёныМаскоўскі
Гістарычны раёнПляшчанка
Лютэранскі сквер (Мінск)
Лютэранскі сквер
Лютэранскі сквер

Лютэра́нскі сквер (руск.: Лютеранский сквер) — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Купрыянава, Карла Лібкнехта і завулкам Дамашэўскага[1].

Назва скверу прысвоена ў 2009 годзе. На гэтым месцы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя па 1970-я гады існавалі Лютэранскія могілкі[1]. Ад назвы могілак гістарычны раён, у якім размешчаны сквер, Пляшчанку, таксама часта называлі Лютэранскім прадмесцем[2].

У маі 2016 г. падчас будаўніцтва трасы частка сквера была знішчана. Пры гэтым выкапаныя косці, помнікі і крыжы, згодна паведамленням СМІ, былі адвезены на Паўночны палігон пабытовага смецця[3][4][5][6]. У адказ на пратэсты мінчан і лютэранскай абшчыны г. Гродна ў канцы мая характар работ змяніўся і знойдзеныя чалавечыя астанкі пачалі адпраўляць у крэматорый[7].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска
  2. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 230
  3. Часть старого кладбища в Минске закатывают в асфальт// Белорусский партизан
  4. У Менску частку старых могілак ператвараюць у дарогу // Хартыя 97, 13.05.2016, 15:08
  5. «Беларускі Партызан» і «Хартыя 97» публікуюць больш за 10 фотаграфій ліквідацыі гэтых могілак са спасылкай на onliner.by (https://realt.onliner.by/2016/05/13/skver4/). Але на сайце «Анлайнера» азначана, што гэта старонка больш не існуе
  6. В Лютеранском сквере раскопали черепа и кости. И собираются их выбросить на свалку?//citydog.by
  7. «Останки людей стали мусором». Лютеранская община разослала обращение чиновникам//TUT.BY

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]