Піянерскі парк (Мінск)
Піянерскі парк | |
---|---|
![]() Помнік Марату Казею ў парку | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Дата заснавання | 1948—1950 |
Архітэктар | Ігар Мікалаевіч Рудэнка |
Размяшчэнне | |
53°54′32″ пн. ш. 27°33′53″ у. д.HGЯO | |
![]() |
Піяне́рскі парк[1], або парк Мара́та Казе́я — парк у Мінску, размешчаны на левым беразе р. Свіслач на скрыжаванні вуліц Янкі Купалы і Куйбышава[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Закладзены ў 1948—1950 гадах (арх. І. Рудэнка) на месцы жылой забудовы, разбуранай у гады Вялікай Айчыннай вайны. Да арганізацыі Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага ў 1960 годзе выкарыстоўваўся як дзіцячы[1].
7 лістапада 2014 года, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, у парку адкрылася варкаўт-пляцоўка[2].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Плошча складае 7,1 га. Растуць 26 відаў драўняных парод, сярод якіх шмат каштоўных хвойных (піхты сібірская і аднаколерная, елка калючая, туя заходняя) і ліставых (ліпа драбналістая, клёны серабрысты і вастралісты, граб звычайны, конскі каштан звычайны, дуб чырвоны). У цэнтры парку пастаўлены помнік Герою Савецкага Саюза піянеру Марату Казею (1959, скульптар С. Селіханаў, арх. В. Волчак)[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пионерский парк // Минск. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1983. – 467 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Піянерскі парк (Мінск)