Зялёны Луг (лесапарк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зялёны Луг?
Мінск, побач з вул. Тыкоцкага.jpg
Від на лесапарк з боку вул. Цікоцкага
Асноўная інфармацыя
Тыплесапарк[d]
Размяшчэнне
53°57′04,30″ пн. ш. 27°38′52,40″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск
РаёнПершамайскі раён
Раён горадаЗялёны Луг
Зялёны Луг (лесапарк) (Беларусь)
Зялёны Луг (лесапарк)
Зялёны Луг (лесапарк) (Мінск)
Зялёны Луг (лесапарк)
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Зялёны Луг — лесапарк у Першамайскім раёне Мінска. Названы ў гонар зніклай вёскі і жылога мікрараёна. Уяўляе сабой лясны масіў, які пакінулі некранутым падчас вядзення гарадской забудовы з 1962 года[1]. Знаходзіцца паміж МКАД, Лагойскім трактам і вуліцай Цікоцкага.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • На тэрыторыі парка ёсць некалькі стыхійных спартыўных комплексаў і стыхійныя могілкі жывёлаў насупраць Усходніх могілак. Згодна адозве на сайце Foursquare «Цудоўнае месца для трэніровак па бегу і скандынаўскай хадзе. Хапае працяглых пад’ёмаў і спускаў»[2]. Згодна з іншымі звесткамі там знаходзіліся руіны трампліна для лыжнікаў[3].
  • У парку пераважна растуць сосны, але ў раёне скрыжавання вул. Цікоцкага і Карбышава парк уяўляе сабой барозавы гай[4].
  • Падчас забудовы раёна вуліцы Цікоцкага пачалі будаваць праезд на МКАД праз парк, але праект быў спынены і праезд пераўтварыўся ў прасеку[5].
  • У 2013—2016 гадах жыхары вуліцы Цікоцкага мелі судовыя разбіральніцтвы з Клубам аматараў бега, які жадаў ажыццявіць забудову у парку. У выніку Клубу было адмоўлена ў будаўнічых работах на тэрыторыі парка[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]