Сквер Старосцінская слабада
Выгляд
| Сквер Старосцінская слабада | |
|---|---|
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | сквер |
| Размяшчэнне | |
| 53°54′49″ пн. ш. 27°33′02″ у. д.HGЯO | |
| Раён | Цэнтральны раён |
| Гістарычны раён | Старосцінская Слабада |
Старо́сцінская слабада́ (руск.: Старостинская слобода) — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны ў паркавай зоне ўздоўж ракі Свіслач у межах вуліц Камуністычнай, Старажоўскай, перад гасцініцай «Беларусь»[1].

10 ліпеня 1999 года ў скверы быў урачыста адкрыты помнік А. С. Пушкіну (скульпт. Юрый і Рыгор Арэхавы). Помнік стаў падарункам мэрыі Масквы гораду Мінску, прымеркаваным да 200-годдзя з дня нараджэння расійскага паэта[2]. Праз помнік сквер часам памылкова называюць Пушкінскім.

Назва скверу прысвоена ў 2009 годзе, паводле назвы старога прадмесця Старосцінская слабада, якое існавала тут у XVI — першай палове XX ст.[1].
Зноскі
- ↑ а б Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Памятник Александру Сергеевичу Пушкину Архівавана 14 мая 2017. Минск старый и новый
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сквер Старосцінская слабада
