Старажоўскі сквер
Выгляд
| Старажоўскі сквер | |
|---|---|
Старажоўскі сквер у 2019 г. | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | сквер |
| Размяшчэнне | |
| 53°55′01″ пн. ш. 27°33′16″ у. д.HGЯO | |
| Раён | Цэнтральны раён |
| Гістарычны раён | Старажоўка |
Старажоўскі сквер (руск.: Сторожевский сквер) — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны на рагу праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай[1].
Назва скверу прысвоена рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 22 снежня 2006 года[1],паводле назвы гістарычнага прадмесця Старажоўка.
Сквер размешчаны на тэрыторыі знесеных у 1950-я гады Старажоўскіх могілак. Побач захавалася царква Святой Марыі Магдаліны, узведзеная ў 1847 годзе. На тэрыторыі сквера месціцца Тэатр-студыя кінаакцёра.
Зноскі
- ↑ а б Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска Архівавана 12 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
