Сквер імя Эдварда Вайніловіча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сквер імя Эдварда Вайніловіча
Мінск. Гістарычны цэнтр. 2012 (59).jpg
53°53′50″ пн. ш. 27°32′55″ у. д.HGЯO
РаёныМаскоўскі
Сквер імя Эдварда Вайніловіча (Мінск Цэнтр)
Сквер імя Эдварда Вайніловіча
Сквер імя Эдварда Вайніловіча
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Сквер імя Эдварда Вайніловіча — сквер у цэнтры Мінска, размешчаны ў межах гасцініцы «Мінск», колішніх даходных дамоў Уніхоўскага і Абрампольскага, Чырвонага касцёла, адміністрацыйнага будынка (вул. Берсана, 1А) і вул. Берсана, побач з плошчай Незалежнасці.

Музей гісторыі беларускага кіно

На тэрыторыі сквера захаваўся двухпавярховы будынак пачатку XX стагоддзя[1], у якім цяпер размяшчаецца Музей гісторыі беларускага кіно.

Фантан «Юнацтва»

У 1977 годзе ў скверы пабудаваны фантан «Юнацтва» (скульпт. А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін; бронза, граніт; вышыня 4 м). У асіметрычнай формы басейне на 2 гранітных валунах адна супраць адной устаноўлены ўкленчаныя фігуры юнака і дзяўчыны. У руках яны трымаюць чашы, з якіх ліецца вада. Пластыка фігур, роўнядзь вады з астраўкамі зеляніны, ніцыя вербы, строгая велічнасць валуноў ствараюць рамантычны настрой, надаюць упрыманню лірычную ўзнёсласць[1].

Сквер і адміністрацыйны будынак па вул. Берсана

Грамадскасць і каталіцкая супольнасць доўгі час дамагаліся ўвекавечання імя беларускага гаспадарчага, культурнага і палітычнага дзеяча Эдварда Вайніловіча, шырока вядомага як фундатара касцёла Святога Сымона і Святой Алены (Чырвоны касцёл), узведзенага ў памяць аб заўчасна памерлых дзецях. У 2007 годзе Камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска вырашыла перайменаваць вул. Берсана ў гонар Вайніловіча, але гэтага так і не адбылося, паводле афіцыйнай версіі, праз парушэнне заканадаўчага парадку працэдуры[2][3], паводле іншых версій — праз супрацьдзеянне праўладных камуністаў[4].

У 2016 годзе Каталіцкая Царква пачала працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча. Акрамя таго на 2017 год прыпала 170-годдзе з дня яго нараджэння. У лютым 2017 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапанавала назваць імем Эдварда Вайніловіча сквер каля касцёла Св. Сымона і Алены. Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама прымала меркаванні жыхароў горада па прапанаваным найменні[5]. З улікам калектыўных зваротаў грамадзян з просьбай увекавечыць імя Вайніловіча ў гарадской прасторы, якія паступілі яшчэ ў 2015 годзе, «за» было сабрана 2.236 подпісаў, «супраць» — усяго 113[6]. Галоўнымі праціўнікамі прысваення скверу імя Вайніловіча сталі камуністы з партыі «Справядлівы свет», на думку якіх, Вайніловіч меў прапольскія настроі[7].

16 чэрвеня 2017 года Камісія на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Ігарам Юркевічам з улікам перавагі станоўчых водгукаў грамадзян і меркавання Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук адзінагалосна прагаласавала за наданне імя Эдварда Вайніловіча скверу ў межах вуліц Савецкай і Свярдлова[6]. 27 чэрвеня Мінскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб наданні скверу імя Эдварда Вайніловіча[8].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]