Скверы на плошчы Перамогі
| Скверы на плошчы Перамогі | |
|---|---|
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | сквер |
| Дата заснавання | 1950-я |
| Размяшчэнне | |
| 53°54′28″ пн. ш. 27°34′24″ у. д.HGЯO | |
| Раён | Цэнтральны раён |
| Метро | Плошча Перамогі |
Скверы на плошчы Перамогі — зялёныя зоны партэрнага тыпу па абодва бакі і значна ніжэй узроўню пр. Незалежнасці каля пл. Перамогі паміж вул. Захарава, Камуністычнай і Фрунзэ, з кожнага боку абмежаваныя жылымі дамамі 1950—1956 гг. пабудовы. З боку Свіслачы абмежаваны Домам-музеем I з’езда РСДРП (будынак адноўлены ў 1948, арх. І. Валадзько) і манументальнымі варотамі — уваходам у Цэнтральны дзіцячы парк. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Круглая плошча пачала фарміравацца ў канцы 1930-х гг. як важная транспартная развязка. У 1950-я гг., у сувязі з размяшчэннем тут манумента Перамогі, у інстытуце «Белдзяржпраект» быў распрацаваны праект добраўпарадкавання зялёнай зоны плошчы, аўтарам якога з’яўляўся архітэктар М. Баршч.
У 1984 г., у сувязі з будаўніцтвам Мінскага метрапалітэна, плошча была перапланавана архітэктарамі Б. Ларчанкам, Б. Школьнікавым, К. Вязгіным і стала авальнай. Быў паменшаны памер зялёнай зоны плошчы і часткова зменена яе першапачатковае вырашэнне.
У наш час скверы вакол плошчы алеямі падзелены на чатырохвугольныя добраўпарадкаваныя ўчасткі. Адзін бок бліжэйшага да плошчы ўчастка паўтарае крывізну тратуара і праезнай часткі. Уздоўж дарожак у спецыяльна прадугледжаных месцах пастаўлены лаўкі. У дэкаратыўным афармленні сквераў выкарыстаны лісцевыя і хвойныя дрэвы, групы кустоўя.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скверы на плошчы Перамогі- Скверы на плошчы Перамогі на сайце «Архіварта»
