Бульвар 17 Верасня (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бульвар 17 Верасня
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Minsk Metro First Line logo.svg Кастрычніцкая
Minsk Metro Second Line logo.svg Першамайская
Minsk Metro Second Line logo.svg Купалаўская

Бульвар 17 Верасня — бульвар, які знаходзіцца ў Мінску ў межах вуліц Ульянаўскай, Кірава і Леніна побач са стадыёнам «Дынама»[1]. Заснаваны Рашэннем Мінгарсавета «Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска» ад 24 снежня 2021 г. № 354[2]. Рашэнне было прынята на фоне святкавання Года народнага адзінства ў 2021 і аб’яўлення 17 верасня днём народнага адзінства ў гонар аперацыі РСЧА па далучэнні Заходняй Беларусі да БССР ў 1939 годзе.

Гістарычная назва вуліцы — 1-я Ніжне-Ляхаўская, бо месціцца ў гістарычным прадмесці Ляхаўка. У 1922 годзе ёй было прысвоена імя Гірша Лекерта: спачатку з нумарам, затым без нумара, проста «вул. Лекерта». У другой палове саракавых ёй было прысвоена імя Уладзіміра Ванеева. Калі ў 1966 годзе імя Ванеева атрымала больш прэстыжная магістраль, вуліца стала Стадыённым праездам, а потым проста пешаходным праходам без імя, пакуль у 2021 годзе не атрымала сучасную назву.

Зноскі