Парк Цівалі (Мінск)
| Парк Цівалі | |
|---|---|
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | парк |
| Размяшчэнне | |
| 53°54′46″ пн. ш. 27°28′06″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горад | Мінск |
| Раён | Фрунзенскі раён |
| Гістарычны раён | Цівалі |
Парк Цівалі — парк у Фрунзенскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Прытыцкага, Пятра Глебкі і Матусевіча[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне XIX стагоддзя гарадскія землі, якія знаходзіліся за Кальварыяй, узяў у арэнду аптэкар Гольцберг, які пабудаваў там новую сядзібу «Цівалі» і стварыў культурны куток губернскага Мінска, адкрыўшы летні тэатр «Цівалі» і рэстаран. Сядзіба была названа так па назве парку актыўнага адпачынку «Цівалі» ў Капенгагене, які пачаў працаваць у 1844 годзе і стаў настолькі папулярным, што ў многіх еўрапейскіх гарадах праз некаторы час узнікалі аднайменныя паркі[2].
9 студзеня 2007 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў парку была афіцыйна прысвоена назва «Цівалі»[1].
УП «Мінскпраект» падрыхтаваў праект добраўпарадкавання парку зыходзячы з яго гістарычнай назвы[2].
13 верасня 2014 года парк Цівалі адкрыўся пасля рэканструкцыі. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі памочнік Прэзідэнта — галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Барыс Васільеў і іншыя. У парку рэканструявана цэнтральная лесвіца, добраўпарадкаваны пешаходныя дарожкі, усталявана асвятленне, лаўкі, урны для смецця[3].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
