Цегакранізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Знак цегакранізму — Таронскі арол.

Цегакранізм (арм.: Ցեղակրոնություն цегакронуцюн) — нацыяналістычная ідэалогія, паводле якой найвышэйшай каштоўнасцю для індывіда з'яўляецца яго нацыя, па-за якой ён не можа паўнавартасна існаваць[1]. Мэтай цегакранізму з'яўляецца аб'яднанне армянскага народа на ўсёй тэрыторыі яго гістарычнай радзімы ў межах адзінай армянскай дзяржавы.

Ідэалогія цегакранізму была распрацавана Гарэгінам Нждэ і Айкам Асатранам у 1930-х гадах. Арганічнай часткай і працягам цегакранізму з'яўляецца ідэалогія таранізму.

Паходжанне і значэнне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарам назвы і самой ідэалогіі з'яўляецца Гарэгін Нждэ. Тэрмін мае два корані:

  • цег (арм.: ցեղ род, племя) і
  • крон (арм.: կրոն рэлігія, вера).

Для Нждэ паняцце цег было нашмат шырэйшым, чым у антрапалагічным разуменні. Як ён пісаў, «складана яго вызначыць навуковай мовай − тут гаворка можа ісці толькі пра адносную свядомасць»[2]. Нждэ, паводле яго прызнання, «не абмяжоўваецца старымі паняццямі», бо іх пасярэдніцтвам немагчыма выказаць усю глыбіню роду. Як пісаў Нждэ, род з'яўляецца чымсьці большым, чым сукупнасць людзей[2]. Род існуе з пачатку часоў[3][4].

Цегакро́н (арм.: ցեղակրոն) — прыхільнік і носьбіт ідэалогіі цегакранізму. Быць цегакронам, паводле Нждэ, азначае несці ў рамках свайго індывіда таксама і свой род з усімі яго рысамі, мараллю, несці ўсе тыя армянскія радавыя якасці, якія выяўляліся на працягу гісторыі армянскага народа[5]. Коранем армянскага назоўніка крон з'яўляецца дзеяслоў крэл (арм.: կրել несці), г.зн. тым самым цегакрон нясе ў сабе свой род.

Цегакранізм з'яўляецца чымсьці большым за патрыятызм ці родашанаванне, складаючыся з дадзеных і падобных ім паняццяў. У гэтым складаецца выбар Гарэгіна Нждэ новага тэрміна ў якасці назвы ідэалагічнай канцэпцыі.

Зноскі

  1. Kaarina Aitamurto, Scott Simpson. Modern Pagan and Native Faith Movements in Central and Eastern Europe, Routletge, 2014 ""Garegin Nzhdeh's nationalistic philosophy was called tseghakron""
  2. а б «Խռովք», թիվ 1, էջ 32.
  3. «Հայրենիք» օրաթերթ, Բոստոն, 1934 թ., թիւ 6713.
    Род, як і Бог, існаваў да пачатку часоў.
  4. «Խռովք», թիվ 1, էջ 33.
    Ён з'яўляецца сведкам часоў, вечным армянінам, паплечнікам Бога.
  5. «Խռովք», թիվ 1, էջ 37.
    Цегакронам з'яўляецца той, хто жыве па-радавому: жыццём роду і для роду.