Хаджалы-кедабекская культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Археалагічная культура · Усходняе і Цэнтральнае Закаўказзе
Хаджалы-кедабекская культура
позная бронза — ранняе жалеза
Horse-headed agate beads with cuneiforms from Khojaly.jpg
Агатавыя каралі з клінапісю, выяўленыя ў Хаджалы. Позная бронза — ранняе жалеза. Музей гісторыі Азербайджана (Баку)
Датаванне XIIIVII стст. да н.э.
Тып гаспадаркі земляробства, гавядніцтва, металургія
Даследчыкі Б. Б. Піятроўскі, Н. В. Мінкевіч-Мустафаева
Пераемнасць:

Хаджалы-кедабекская культураархеалагічная культура Усходняга і Цэнтральнага Закаўказзя эпохі познай бронзы і ранняга жалеза (XIIIVII стст. да н.э.). Назва дадзена па першых знаходках помнікаў у сёл Хаджалы і Кедабек у Азербайджане[1][2].

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Курганы каля ст. Хаджалы[3].

Асноўныя заняткі насельніцтва — земляробства і гавядніцтва. Вывучана галоўным чынам па пахаваннях. Металічныя вырабы пададзены бронзавымі мячамі, нажамі. Знойдзены кромлехі, менгіры, цыклапічныя збудаванні[4]. Назва сваё бярэ па першых знаходках помнікаў у сёл Хаджалы і Кедабек у Азербайджанская ССР.

Ходжалы-кедабекская культура складаецца з грунтовых магіл, курганоў з пахаваннямі ў скурчаным, выцягнутым і сядзячым становішчы. У магілах знойдзены бронзавыя вырабы: мячы, сякеры, булавы, стрэлы, вілы, наканечнікі копій, катлы і збаны, цуглі, пасавыя наборы, упрыгожаныя паляўнічымі і міфалагічнымі сцэнамі. Сустрэты размаітыя каралі са шкла, сердаліку і косткі, каменныя пасудзіны і шмат гліняных, розных формаў, чорна-глянцаваных з разьбяным арнаментам[5]. На позным этапе развіцця з'яўляюцца жалезныя вырабы — дзіды, нажы, кінжалы і інш. Адкрыты селішчы, у тым ліку ўмацаваныя. Плямёны Хаджалы-Кедабекскай культуры займаліся земляробствам і гавядніцтвам, у іх была развіта металургія. Падтрымваліся сувязі з суседнімі плямёнамі.

У адным з курганоў у Хаджалы археолагам Э. Рослерам была знойдзена агатавая[6]. пацерка з імем асірыйскага цара Адад-нірары II[7]. Трохрадковы асірыйскі надпіс на пацерцы прачытаў І. І. Мешчанінаў супольна з В. В. Струвэ і У. К. Шылейка[8]. Пры гэтым Мешчанінаў адзначыў, што знаходка «адкрывае шырокія перспектывы ўбок высвятлення характару самай культуры Закаўказзя і высвятлення стасункаў яе з найстаражытнейшымі цэнтрамі Двухрэчча і Месапатаміі»[9]. Цяпер гэта пацерка экспануецца ў Дзяржаўным Эрмітажы.

Прадметы, выяўленыя пры раскопах у Хаджалы ў 1895 годзе Э. Рослерам.
Дзяржаўны Эрмітаж, Санкт-Пецярбург, Расія
Bowl and bird-shaped pendant from Khojaly in Hermitage.JPG
Necklace from Khojaly in Hermitage.JPG
Bead from Khojaly in Hermitage.jpg
Гліняны кубак з роспісам зялёнай і жоўтых фарбаў і бронзавая падвеска ў выглядзе птушкі Агатавыя бусы Агатавая пацерка X-IX стст. да н.э. з Хаджалінскага могільніка з клінапісным надпісам асірыйскага цара Адад-нірары II (911-891 гг. да н.э.): «Палац Ададнірары, цара сусвету»

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ходжалы-кедабекская культура // БСЭ.
  2. Ходжалы-кедабекская Культура // Советская историческая энциклопедия.
  3. А. А. Ивановский. По Закавказью. Археологические наблюдения и и исследования 1893, 1894 и 1896 гг // Материалы по археологии Кавказа. — Москва: 1911. — № VI. — С. 148.
  4. История Азербайджана
  5. Пиотровский Б. Б. Археология Закавказья с древнейших времен до 1 тысячелетия до н. э.. Ленинград, 1949
  6. В. И. Авдиев История Древнего Востока — Государственное издательство политической литературы, 1948. — С. 405. — 588 с.

    У Хаджалінскім могільніку была знойдзена агатавая пацерка з клінаватым надпісам, што змяшчае імя асірыйскага цара Ададнірары.

  7. Аскольд И. Иванчик Киммерийцы и скифы. Культурно-исторические и хронологические проблемы археологии восточноевропейских степей и Кавказа пред- и раннескифского времени — М.-Берлин: Палеограф, 2001. — Т. II. — С. 155. — 324 с. — (Степные народы Евразии).

    …Цяжка меркаваць таксама, што пацерка старэй астатняга комплексу пахавання больш за на трыста гадоў. Такім чынам, найболей імавернае, што гаворка ў дадзеным выпадку павінна ісці пра Ададнірары II. Знаходка пацеркі з яго імем у 11 кургане Xаджалы разам з асірыйскай паліванай пасудзінай паказвае, такім чынам, на датаванне як гэтага кургана, так і сінхронных яму курганоў Мінгечаура, IX ст. да н. э.

  8. Т. С. Пассек Памяти Ивана Ивановича Мещанинова // Советская археология : журнал. — Москва: Наука, 1967. — № 3. — С. 320.
  9. И. И. Мещанинов. Ассирийская вотивная бусина в Азербайджане // Известия ООИА. — Баку: 1926. — Т. II.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пиотровский Б. Б., Археология Закавказья с древнейших времен до 1 тысячелетия до н. э., Л., 1949
  • Минкевич-Мустафаева Н. В., Памятники трех основных групп Ходжалы-кедабекской культуры на территории Азербайджанской ССР и их датировка, в сборнике: Материальная культура Азербайджана, в. 4, Баку, 1962.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]