Перайсці да зместу

Кармэ (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юпітэр XI)
Кармэ
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Сет Барнз Нікальсан[d]
Дата адкрыцця 30 ліпеня 1938
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 24 097 020 км
Эксцэнтрысітэт 0,25
Перыяд абарачэння −693,17 суткі[1]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 130 exagram[2][3]
Атмасфера няма

Кармэ (стар.-грэч.: Κάρμη) — нерэгулярны натуральны знешні спадарожнік Юпітэра з рэтраградным рухам. Адкрыты ў ліпені 1938 года амерыканскім астраномам Сэтам Барнсам Нікалсанам у абсерваторыі Маўнт-Вільсан. Названая ў гонар міфалагічнай Кармэ, маці крыцкай багіні Брытамарціды.

Спадарожнік атрымаў імя ў 1975 годзе, да гэтага выкарыстоўвалася пазначэнне Юпітэр XI. У перыяд з 1955 да 1975 года спадарожнік часам называлі «Пан». У цяперашні час Панам называецца адзін са спадарожнікаў Сатурна.

Кармэ ўваходзіць у склад так званай "групы Кармэ" - групы нерэгулярных знешніх спадарожнікаў Юпітэра з рэтраградным рухам, з радыусам арбіты 23-24 мільёнаў кіламетраў і нахілам каля 165 ° (даныя на 2000). Элементы арбіты групы пастаянна змяняюцца з-за абурэнняў, выкліканых Сонцам і Юпітэрам.

  1. NASA FACTSNASA.
  2. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par/ Праверана 5 верасня 2020.
  3. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.