1990 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
1990 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэспубліканская выстаўка маладых мастакоў, Палац мастацтва, Мінск
- Выстаўка беларускіх мастакоў у консульстве Беларусі, Кракаў, Польшча
- Групавая выстаўка беларускіх мастакоў, Гайнаўка, Польшча
- Дыпломны праект Алеся Пушкіна — роспіс фае актавай залы Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Старшынёй Беларускага саюза мастакоў абраны Генадзь Буралкін (па 2001 год)
Ганаровыя званні
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Герлаван атрымаў ганаровае званне Народнага мастака Беларусі
- Барыс Крэпак атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі
- Уладзімір Савіч атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі
- Уладзімір Тоўсцік атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- студзень — Лельчыцкі краязнаўчы музей
- Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава
- Старадарожскі мастацкі музей
- Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей
- Этнаграфічны комплекс «Млын»
- Германавіцкі музей культуры і побыту
- Музей беларускага кнігадрукавання
- Карцінная галерэя імя Леаніда Ніканоравіча Дробава
- Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 20 верасня — Вольга Шкаруба, беларускі мастак-жывапісец
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 12 лютага — Леанід Асядоўскі (нар. 1934), беларускі жывапісец, адзін з чатырох стваральнікаў дыярамы «Мінскі кацёл» (1969—1972) у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
- 18 мая — Андрэй Павук (нар. 1907), беларускі мастак.
- 10 верасня — Міхась Саўка (нар. 1927), беларускі мастак, рэстаўратар.
- 19 лістапада — Алена Кабішчар-Якерсон (нар. 1903), савецкі жывапісец і графік, родам з Віцебска.
Галерэя жывапісу
[правіць | правіць зыходнік]-
Віктар Шматаў «У Чарнобыльскай зоне». Палатно, алей, 111 х 74 см
-
Аляксей Кузьміч «Восеньская мелодыя», з нізкі «Пакровы»
-
Аляксей Кузьміч «Чырвоная Мадонна»
-
«Гальшаны. З вякоў мінулых», 1990. Палатно, алей, 87 х 136 см
-
«Ля замкавай брамы. Нясвіж». Палатно, алей, 67 х 90 см
-
«Нацюрморт з кафляй XVII ст., з выявай князя Юрыя Глебавіча — уладальніка Заслаўя». Палатно, алей, 87 х 60 см