Перайсці да зместу

Швейцарыя на конкурсе песні Еўрабачанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 05:48, 17 кастрычніка 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2)
Швейцарыя

Швейцарыя

Вяшчальнік SRG SSR
Адбор
Удзелы
Удзелы 61 (50 у фінале)
Першы выступ 1956
Лепшы вынік 1 (1956, 1988)
Горшы вынік Апошняе (паўфінал) (2004, 2010,
2015, 2016)
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала.

Швейцарыя ўдзельнічае ў конкурсе песні Еўрабачанне з самага пачатку існавання конкурса ў 1956 годзе. Пры гэтым дзяржава за ўсю гісторыю ўдзелу прапусціла чатыры конкурсы (1995, 1999, 2001, 2003). Першым прадстаўніком краіны была Ліз Асіа, яна і стала першай у гісторыі пераможцай конкурса. Акрамя таго, прадстаўніца краіны на конкурсе 1988 года Селін Дыён здабыла для краіны другую перамогу. Самыя горшыя рэзультаты — апошняе месца краіна займала ў паўфіналах 2004, 2010, 2015, 2016, а таксама ў фіналах 1964, 1967, 1974, 1998, 2011.

З моманту ўвядзення паўфіналаў (2004) краіна пераважна не магла прайсці ў фінал, з 17 апошніх конкурсаў краіна 11 разоў заставалася па-за фіналам. Па гэтым паказчыку Швейцарыя ўзначальвае антырэйтынг. Аднак у 2019 і 2021 гадах дзяржава змагла перарваць шэраг няўдач і не толькі прайшла ў фінал, а нават дасягнула топ-5.

Амаль што ўсе прадстаўнікі Швейцарыі на «Еўрабачанні» невядомыя па-за межамі краіны, але тройчы адбывалася выключэнне з правілаў: у 1988 годзе Селін Дыён перамагла на конкурсе; у 1993 годзе Эні Котан заняла трэцяе месца і ў 2005 дзявочая рок-група з Эстоніі «Vanilla Ninja» заняла 8 месца ў фінале.

За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Швейцарыя атрымала ў фіналах 2923 балаў, а ў паўфіналах — 1189.

Удзельнікі

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1956 Ліз Асіа Нямецкая «Das alte Karussell» «Старая карусель» 2 -
Паўфіналаў не было
1956 Ліз Асіа Французская «Refrain» «Прыпеў» 1 -
1957 Ліз Асіа Французская «L’enfant que j'étais» «Дзіця, якім я была» 8 5
1958 Ліз Асіа Нямецкая,
Італьянская
«Giorgio» «Джыорджыа» 2 24
1959 Крыста Уільямс Нямецкая «Irgendwoher» «Аднекуль» 4 14
1960 Аніта Траверсі Італьянская «Cielo e terra» «Неба і зямля» 8 5
1961 Франка ды Рыенза Французская «Nous aurons demain» «У нас будзе заўтра» 3 16
1962 Джын Філіп Французская «Le retour» «Вяртанне» 10 2
1963 Эстэр Орафім Французская «T’en va pas» «Не збірайся» 2 40
1964 Аніта Траверсі Італьянская «I Miei pensieri» «Мае думкі» 13 0
1965 Яавана Французская «Non, à jamais sans toi» «Не, назаўсёды без цябе» 8 8
1966 Мадэлейн Паскаль Французская «Ne vois-tu pas?» «Ці ты не бачыш?» 6 12
1967 Жэральдзін Французская «Quel cœur vas-tu briser?» «Чыё сэрца ты разаб’еш» 17 0
1968 Джані Маскола Італьянская «Guardando il sole» «Гледзячы на Сонца» 13 2
1969 Паола дэль Медзіка Нямецкая «Bonjour, bonjour» «Дабрыдзень, дабрыдзень» 5 13
1970 Генры Дэс Французская «Retour» «Вяртанне» 4 8
1971 Петр, Сью і Марк Французская «Les illusions de nos vingt ans» «Ілюзіі нашай маладосці» 12 78
1972 Веранік Мюлер Французская «C’est la chanson de mon amour» «Гэта песня майго кахання» 8 88
1973 Патрык Ювет Французская «Je vais me marier, Marie» «Я жанюся, Мэры» 12 79
1974 П'ера Мартэл Нямецкая «Mein Ruf nach Dir» «Я клічу цябе» 14 3
1975 Сімон Дрэксэль Нямецкая «Mikado» «Мікада» 6 77
1976 Петр, Сью і Марк Англійская «Djambo, Djambo» «Джамба, джамба» 4 91
1977 Pepe Lienhard Band Нямецкая «Swiss Lady» «Швейцарская лэдзі» 6 71
1978 Кэрал Уінсі Французская «Vivre» «Жыць» 9 65
1979 Петр, Сью і Марк і
Пфуры, Горпс, Кніры
Нямецкая «Trödler & Co» «Гультай і кампанія» 10 60
1980 Паола Французская «Cinéma» «Кіно» 4 104
1981 Петр, Сью і Марк Італьянская «Io senza te» «Я і ты» 4 121
1982 Арлетэ Зола Французская «Amour on t’aime» «Каханне, мы любім цябе» 3 97
1983 Марыела Фарэ Італьянская «Io così non ci sto» «Мне не падабаецца гэта так» 15 28
1984 Рэйні Дэй Нямецкая «Welche Farbe hat der Sonnenschein?» «Якога колеру сонечнае святло?» 16 30
1985 Марыела Фарэ і Піна Гаспарыні Нямецкая «Piano, piano» «Павольна, павольна» 12 39
1986 Даніела Сіманс Французская «Pas pour moi» «Не для мяне» 2 140
1987 Караль Рыч Французская «Moitié, moitié» «Палова, палова» 17 26
1988 Селін Дыён Французская «Ne partez pas sans moi» «Не сыходзь без мяне» 1 137
1989 Furbaz Рэтараманская «Viver senza tei» «Жыць без цябе» 13 47
1990 Эген Эгенман Нямецкая «Musik klingt in die Welt hinaus» «Музыка гучыць вакол света» 11 51
1991 Сандра Сімо Італьянская «Canzone per te» «Песня для цябе» 5 118
1992 Дэйзі Аўро Французская «Mister Music Man» «Містэр музыкант» 15 32
1993 Эні Котан Французская «Moi, tout simplement» «Проста я» 3 148
1994 Дуйліа Італьянская «Sto pregando» «Я малюся» 19 15
1995
Не ўдзельнічала
1996 Кэці Ліндэр Французская «Mon cœur l’aime» «Маё сэрца кахае яго» 16 22 8 67
1997 Барбара Берта Італьянская «Dentro di me» «Унутры мяне» 22 5
Паўфіналаў не было
1998 Гунвар Нямецкая «Lass ihn» «Дазволь яму» 25 0
1999
Не ўдзельнічала
2000 Янэ Багарт Італьянская «La vita cos'è?» «Што ёсць жыццё?» 20 14
Паўфіналаў не было
2001
Не ўдзельнічала
2002 Франсіс Жардзі Французская «Dans le jardin de mon âme» «У садзе маёй душы» 22 15
Паўфіналаў не было
2003
Не ўдзельнічала
2004 П’еро Эстэрыёра і MusicStars Англійская «Celebrate» «Святкаваць»
Не прайшлі
22 0
2005 Vanilla Ninja Англійская «Cool Vibes» «Крутыя вібрацыі» 8 128 8 114
2006 Six4One Англійская «If We All Give a Little» «Калі кожны дасць трохі» 16 30
Топ-11 мінулага года
2007 DJ BoBo Англійская «Vampires Are Alive» «Вампіры жывыя»
Не прайшоў
20 40
2008 Паоло Менегуцо Італьянская «Era stupendo» «Гэта было выдатна»
Не прайшоў
13 47
2009 Lovebugs Англійская «The Highest Heights» «Лімітавая вышыня»
Не прайшлі
14 15
2010 Міхаэль Фон Дэр Хайд Французская «Il pleut de l’or» «Залаты дождж»
Не прайшоў
17 2
2011 Ана Расінелі Англійская «In Love For a While» «Каханне на некаторы час» 25 19 10 55
2012 Sinplus Англійская «Unbreakable» «Нязломна»
Не прайшлі
11 45
2013 Takasa Англійская «You and Me» «Ты ды я»
Не прайшлі
13 41
2014 Sebalter Англійская «Hunter of Stars» «Паляўнічы зорак» 13 64 4 92
2015 Мэлані Рэнэ Англійская «Time to Shine» «Час ззяць»
Не прайшла
17 4
2016 Rykka Англійская «The Last of Our Kind» «Апошні з нашага роду»
Не прайшла
18 28
2017 Timebelle Англійская «Apollo» «Апалон»
Не прайшлі
12 97
2018 Zibbz Англійская «Stones» «Камяні»
Не прайшлі
13 86
2019 Лука Хені Англійская «She Got Me» «Яна прымусіла мяне» 4 364 4 232
2020 Gjon’s Tears Французская «Répondez-moi» «Адкажыце мне»
Конкурс адменены
2021 Gjon’s Tears Французская «Tout l’Univers» «Увесь сусвет» 3 432 1 291
2022 Марыус Бэр Англійская «Boys Do Cry» «Хлопчыкі таксама плачуць» 17 78 9 118

Правядзенне Еўрабачання ў краіне

Год Горад Месца Вядучыя
1956 Сцяг Швейцарыі Лугана Тэатр Куурсааль Лаэнгрын Філіпела
1989 Сцяг Швейцарыі Лазана Palais de Beaulieu Лаліта Марэна і Жак Дэшэно

Гісторыя галасавання

Станам на 2021 год гісторыя галасавання Швейцарыі выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Італіі Італія 213
2 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 207
3 Сцяг Францыі Францыя 204
4 Сцяг Германіі Германія 187
5 Сцяг Ірландыі Ірландыя 182
Большасць балаў атрымалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 177
2 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 161
3 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 158
4 Сцяг Бельгіі Бельгія 145
5 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 139
Большасць балаў аддалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Партугаліі Партугалія 223
2 Сцяг Швецыі Швецыя 222
3 Сцяг Ірландыі Ірландыя 217
4 Сцяг Італіі Італія 213
5 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 207
Большасць балаў атрымалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 225
2 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 209
3 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 199
4 Сцяг Германіі Германія 184
5 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 178

Узнагароды

Прэмія Марселя Безансона

Год Прэмія Песня Кампазітар(ы)
словы (с) / музыка (м)
Артыст Фінал Балы Месца правядзення Спасылка
2021 Прэмія кампазітараў «Tout l'univers» Г’ён Мухарэмай, Ксавер Міхель, Воўтэр Харды і Ніна Самперманс (с і м) Gjon's Tears 3 432 Нідэрланды Ротэрдам

Галерэя

Зноскі

  1. The Marcel Bezençon Award(недаступная спасылка) (22 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 26 сакавіка 2022.

Спасылкі