Свіслач (прыток Нёмана): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: zh:斯維斯洛奇河 (尼曼河支流) |
||
Радок 49: | Радок 49: | ||
[[pl:Świsłocz (dopływ Niemna)]] |
[[pl:Świsłocz (dopływ Niemna)]] |
||
[[ru:Свислочь (приток Немана)]] |
[[ru:Свислочь (приток Немана)]] |
||
[[zh:斯維斯洛奇河 (尼曼河支流)]] |
Версія ад 11:10, 7 красавіка 2012
Свіслач | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 137 км |
Басейн | 1 750 км² |
Расход вады | 7,6 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°01′34″ пн. ш. 24°07′48″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°30′57″ пн. ш. 24°04′05″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свіслач — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана. Даўжыня 121 км. Вадазбор 1800 км², у Польшчы і Беларусі (у межах Беларусі 1432 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Асноўныя прытокі
Справа: Рудаўка, Куклянка, Бераставічанка, Верацёйка, Пікелка. Злева: Устачанка, Нятупа, Уснарка, Одла, Індурка, Лашанка.
Агульнае
Пачынаецца каля в. Занкі 1 Свіслацкага раёна, у верхнім і сярэднім цячэнні цячэ па ўсходніх схілах Гродзенскага і заходніх свілах Ваўкавыскага ўзвышшаў, упадае ў Нёман за 1,2 км на поўнач ад г. Свіслач. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.
Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—2 км, у сярэднім не выражана. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. Пойма двухбаковая, яе шырыня 300—500 м, роўная, у сярэднім цячэнні не выражана, пераважна забалочаная.
Рэчышча на працягу 30,6 км каналізаванае: ад вытоку да в. Дварчаны (8,5 км) і ад граніцы з Польшчай да в. Ярмолічы (22,1 км). На астатнім працягу звілістае, яго шырыня ў верхнім цячэнні 3—6 м, ніжэй 10—35 м, месцамі да 60 м.
Крыніцы
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.