Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 30: Радок 30:
|імя главы1 = [[Юрый Паўлавіч Бондар|Юрый Бондар]]
|імя главы1 = [[Юрый Паўлавіч Бондар|Юрый Бондар]]
|пасада главы1 = Міністр
|пасада главы1 = Міністр
|імя главы2 = [[Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі|Уладзімір Карачэўскі]]
|імя главы2 = [[Ірына Уладзіміраўна Дрыга|Ірына Дрыга]]
|пасада главы2 = Першы намеснік
|пасада главы2 = Першы намеснік
|імя главы3 = [[Аляксандр Анатольевіч Яцко|Аляксандр Яцко]]
|імя главы3 = [[Віктар Іосіфавіч Кураш|Віктар Кураш]], [[Васіль Мечаслававіч Чэрнік|Васіль Чэрнік]]<ref name="Намеснікі">{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://kultura.gov.by/page/namesn-k-m-n-stra-kultury-respubl-k-belarus| загаловак = Намеснікі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь| дата = 27 жніўня 2010 | мова = be| каментар = }}</ref>
|пасада главы3 = Намеснікі
|пасада главы3 = Намеснікі
|вышэйстаячае ведамства = [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь]]
|вышэйстаячае ведамства = [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь]]

Версія ад 21:27, 15 лістапада 2018

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
скарочана — Мінкульт
Выява лагатыпа
Эмблема Міністэрства культуры
Уваход у будынак міністэрства
Уваход у будынак міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Дата стварэння 25 жніўня 1991
Папярэдняе ведамства Міністэрства культуры і друку
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220004, Мінск, пр. Пераможцаў, 11
Гадавы бюджэт 230,8 млрд рублёў[1] (2009)
Міністр Юрый Бондар
Першы намеснік Ірына Дрыга
Намеснікі Аляксандр Яцко
Падведамныя органы Мінскрэстаўрацыя
Белпрамкультура
Сайт www.kultura.by

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне мастацтва. Міністр культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 28 верасня 2017 года пасаду міністра займае Юрый Бондар.

Гісторыя

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановай Савета міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 года ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзідэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[2].

Структура

  1. Цэнтральны апарат — 7 упраўленняў, 4 аддзелы і адзін дэпартамент[3];
  2. 7 упраўленняў выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска;
  3. Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Мінскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца», «Светакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «энтр музеязнаўчых, аздабленчых і даследчых работ», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»;
  4. Музеі — мастацкі музей, музей гісторыі і культуры Беларусі, «музей-запаведнік Нясвіж», музей Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць, музеі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, музей гісторыі беларускай літаратуры, музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музей народнага дойлідства і побыту;
  5. Тэатры — оперы і балета, Віцебскі драматычны, драматычны тэатр імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёжны тэатр эстрады;
  6. Установы мастацтва — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі і гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава;
  7. Нацыянальная бібліятэка[4].

Міністры

Міністры культуры БССР

Міністры культуры Рэспублікі Беларусь

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 27 жніўня 2010.
  2. Пастанова Кабінета міністраў ад 9 жніўня 1996 г. № 525. Сайт Валерыя Леванеўскага (27 жніўня 2010).
  3. Будова цэнтральнага апарату Міністэрства культуры (руск.). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010).
  4. Будова кіравання галіною культуры (Пералік дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь) (руск.). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010).

Спасылкі

Шаблон:Стаб