Грэскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Грозава (да 20 жніўня 1924), Грэск (1924—1931, 1935—1956)
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
12 лютага 1935
Дата скасавання 8 ліпеня 1931,
17 снежня 1956
Афіцыйныя мовы Беларуская мова
Насельніцтва (1926) 33 839
Нацыянальны склад Беларусы, яўрэі
Плошча 1 260 км²
Грэскі раён, карце

Грэ́скі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР з 17 ліпеня 1924 г. па 8 ліпеня 1931 г. і з 12 лютага 1935 г. па 17 снежня 1956 г.[1]

Адміністрацыйны цэнтр:

  • 17 ліпеня — 20 жніўня 1924 — вёска Грозава
  • 1924—1931 і 1935—1956 — вёска Грэск

Грэскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Апалінскі, Гацукоўскі, Гольчыцкі, Грозаўскі, Грэскі, Мусіцкі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі і Шышчыцкі. 14 кастрычніка 1924 года ўтвораны Селецкі сельсавет. 21 кастрычніка 1924 года Апалінскі сельсавет перайменаваны ў Палікарпаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. 4 кастрычніка 1927 года да раёна далучаны Задашчэнскі і Слабадскі сельсаветы скасаванага Шацкага раёна. 24 студзеня 1929 года вёска Грозава аднесена да катэгорыі мястэчак. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 раён у складзе БССР. У 1931 годзе Гольчыцкі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі. 8 ліпеня 1931 года Грэскі раён скасаваны. Грозаўскі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі сельсаветы перададзены Капыльскаму раёну, Задашчэнскі, Селецкі і Слабадскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну, Гацукоўскі, Грэскі, Мусіцкі, Палікарпаўскі (Палікараўскі), Першамайскі, Шышчыцкі сельсаветы — Слуцкаму раёну.

З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гарнастайлаўскі, Палікараўскі і Шышчыцкі сельсаветы[2]. 17 снежня 1956 года раён скасаваны: Грэскі, Мусіцкі, Першамайскі, Покрашаўскі, Труханавіцкі сельсаветы перададзены Слуцкаму раёну, Грозаўскі, Пукавіцкі сельсаветы — Капыльскаму раёну, Гацукоўскі сельсавет — Уздзенскаму раёну, Селецкі сельсавет — Пухавіцкаму раёну.

Зноскі

  1. http://lawsby.narod.ru/razdel4/num1/4d1535.html Архівавана 12 ліпеня 2012. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1956 года «Пра скасаванне некаторых раёнаў Рэспублікі Беларусь»
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шчарбатаў, А. Грэск / Аляксандр Шчарбатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 167 — 168. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.