Перайсці да зместу

Джон Чарлз Полані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Чарлз Полані
Дата нараджэння 23 студзеня 1929(1929-01-23)[1][2][…] (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Майкл Полані
Жонка Brenda Bury[d]
Род дзейнасці хімік, фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды
кампаньён ордэна Канады

Фарадэеўская лекцыя[d] (2010)

Каралеўскі медаль[d] (1989)

Нобелеўская прэмія па хіміі

медаль Гельмгольца[d] (2012)

медаль Генры Маршала Торы[d] (1977)

Marlow Award[d] (1962)

прэмія Вольфа па хіміі (1982)

Order of Ontario

Прэмія стагоддзя[d] (1964)

ганаровы доктар Манчэстэрскага ўніверсітэта[d] (1988)

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (1982)

ганаровы доктар Універсітэта Лаваля[d] (1987)

Бэйкераўская лекцыя[d] (1994)

Chemical Institute of Canada Medal[d] (1976)

Killam Prize[d] (1988)

Remsen Award[d] (1978)

член Каралеўскага таварыства Канады[d]

Steacie Prize[d] (1965)

Канадскі залаты медаль Герхарда Герцберга (2007)

ганаровы доктар Універсітэта Канкордыя[d] (1990)

грант Гугенхайма (1970)

грант Гугенхайма (1979)

межаль Бейкера Каралеўскага таварыства[d]

Polanyi Medal[d] (1988)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Чарлз Полані (венг.: Polányi János Károly; нар. 23 студзеня 1929(1929-01-23)[1][2][…], Берлін[1][3][…]) — канадскі хімік, сын вядомага брытанскага хіміка і філосафа Майкла Полані, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1986 года «за ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў», якую ён падзяліў з Лі Юаньчжэ і Дадлі Хершбахам.

Член Каралеўскага таварыства Канады (1966), Лонданскага каралеўскага таварыства (1971)[7], замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1978)[8], член Папскай акадэміі навук (1986)[9].

Біяграфія і навуковая праца

[правіць | правіць зыходнік]

Джон Полані нарадзіўся 23 студзеня 1929 года ў Берліне. Бацька — вядомы хімік Майкл Полані, маці — Магда Элізабет Полані. З прыходам да ўлады нацыстаў у 1933 годзе, з-за яўрэйскага паходжання сям’я была вымушаная бегчы ў Манчэстэр, дзе яго бацька стаў прафесарам хіміі Манчэстэрскага ўніверсітэта. Джон Полані скончыў Манчэстэрскі ўніверсітэт у 1949 годзе, а ў 1952 годзе там жа абараніў дысертацыю па хіміі. У 1952—1954 гадах працаваў у Дзяржаўным навукова-даследчым Савеце Канады ў Атаве, у тым ліку ў лабараторыі будучага Нобелеўскага лаўрэата (1971 года) Герхарда Герцберга, дзе сабраў спектраскапічную ўстаноўку для праверкі вагальнага і вярчальнага ўзбуджэння ў малекулах ёда. У 1954—1956 гадах стажыраваўся ў Прынстанскім універсітэце. У 1956 годзе стаў выкладчыкам універсітэта Таронта, а ў 1962 годзе — прафесарам.

Полані распрацаваў метад інфрачырвонай хемілюмінесцэнцыі для вывучэння дынамікі хімічных працэсаў.

У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[10].

Зноскі