Літва на конкурсе песні Еўрабачанне
Літва | |
---|---|
Вяшчальнік | LRT |
Адбор | Нацыянальны (1999-2019)
Унутраны (1994) |
Удзелы | |
Удзелы | 20 (13 у фінале) |
Першы выступ | 1994 |
Лепшы вынік | 6, 2006 |
Горшы вынік | 25 (паўфінал), 2005 |
Спасылкі | |
Літва на конкурсе песні Еўрабачанне удзельнічае з 1994 года. Аднак яна не ўдзельнічала ў конкурсе 1995-1998 гадоў. А таксама была дыскваліфікавана на конкурсах 2000 і 2003 гадоў. Першы раз у 1994 годзе ад краіны ўдзельнічаў спявак Авідыюс Вішняўскас, які заняў апошняе, 25-е месца. Лепшы выступ быў у 2006 годзе, тады праект зорак літоўскай эстрады LT United з песняй We are the winners заняў 6-е месца. У 2012 годзе Донні Монтэл заняў 3-е месца ў паўфінале, аднак у фінале яго песня правалілася. У 2016 годзе Монтэл удзельнічаў зноў, і заняў 4-е месца ў паўфінале. У фінале ён заняў 9-е месца.
За 20 год удзелу Літва ў фінале атрымала 834 бала, а ў паўфінале — 1070 балаў.
Выканаўцы ад літвы звычайна прэзентуюць песні на англійскай мове, толькі ў 1994 і 1999 гадах яны спявалі на літоўскай.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца
- Другое месца
- Трэцяе масца
- Чацвертае месца
- Пятае месца
- Апошняе месца
- Аўтаматычны праход у фінал
- Не прайшла ў фінал
- Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Балы | Паўфінал | Балы |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1994 | Авідыюс Вішняўскас | Літоўская | Lopšinė Mylimai | Калыханка каханай | 25 | 0 | ||
1999 | Aistė Smilgevičiūtė | Жамойцкая | Strazdas | Дрозд | 20 | 13 | ||
2001 | Skamp | Англійская, літоўская | You got style | У цябе ёсць стыль | 13 | 35 | ||
2002 | Aivaras | Англійская | Happy you | Шчаслівая ты | 23 | 12 | ||
2004 | Linas ir Simona | Англійская | What’s Happened To Your Love | Што адбылося з тваім каханнем? | 16 | 26 | ||
2005 | Laura and the Lovers | Англійская | Little by Little | Патроху | 25 | 17 | ||
2006 | LT United | Англійская, французская | We Are The Winners | Мы - пераможцы | 6 | 162 | 5 | 163 |
2007 | 4Fun | Англійская | Love Or Leave | Кахай або сыходзь | 21 | 28 | ||
2008 | Эранімас Мілюс | Англійская | Nomads In The Night | Вандроўцы ў ночы | 16 | 30 | ||
2009 | Саша Сон | Англійская, руская | Love | Каханне | 23 | 23 | 9 | 66 |
2010 | InCulto | Англійская | East European Funk | Усходнееўрапейскі фанк | 12 | 44 | ||
2011 | Эвеліна Сашэнка | Англійская, французская | C’est ma vie | Гэта маё жыццё | 19 | 63 | 5 | 81 |
2012 | Донні Монтэл | Англійская | Love Is Blind | Любоў сляпая | 14 | 70 | 3 | 104 |
2013 | Андрус Паявіс | Англійская | Something | Штосьці | 22 | 17 | 9 | 53 |
2014 | Вілія Матачунайтэ | Англійская | Attention | Увага | 11 | 36 | ||
2015 | Моніка Лінкітэ і Вайдас Баўміла | Англійская | This Time | Гэтым разам | 18 | 30 | 7 | 67 |
2016 | Донні Монтэл | Англійская | I've Been Waiting for This Night | Я чакаў гэтую ноч | 9 | 200 | 4 | 222 |
2017 | Fusedmarc | Англійская | Rain of Revolution | Дождж рэвалюцыі | 17 | 42 | ||
2018 | Ева Засімаўскайтэ | Англійская, літоўская | When We're Old | Калі мы будзем старымі | 12 | 181 | 9 | 119 |
2019 | Юрыюс Векленка | Англійская | Run With The Lions | Бяжы са львамі | 11 | 93 | ||
2020 | The Roop | Англійская | On fire | У вагні | ||||
2021 | The Roop | Англійская | Discoteque | Дыскатэка | 8 | 220 | 4 | 203 |
2022 | Моніка Лю | Англійская | Sentimentai | Пачуцці | 14 | 128 | 7 | 159 |
Гісторыя галасавання
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на 2018 год гісторыя галасавання Літвы выглядае наступным чынам:
|
|
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Linas ir Simona ў Стамбуле Еўрабачанне 2004
-
4Fun у Хельсінкі Еўрабачанне 2007
-
Эранімас Мілюс у Белградзе Еўрабачанне 2008
-
Саша Сон у Маскве Еўрабачанне 2009
-
InCulto ў Осла Еўрабачанне 2010
-
Андрус Паявіс у Мальмё Еўрабачанне 2013
-
Вілія Матачунайтэ ў Капенгагене Еўрабачанне 2014
-
Донні Монтэл у Стакгольме Еўрабачанне 2016
-
Fusedmarc у Кіеве Еўрабачанне 2017
-
Ева Засімаўскайтэ ў Лісабоне Еўрабачанне 2018
-
Юрыюс Векленка ў Тэль-Авіве Еўрабачанне 2019