Перайсці да зместу

Новазаранскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новазаранскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новая Зара
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 798
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Новазара́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Новая Зара.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кашчынскі сельсавет у складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кашчына. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. 7 ліпеня 1961 года ў склад сельсавета з Красналуцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Амосаўка і Забор’е)[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Чашніцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 23 населеныя пункты[2]. 22 красавіка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новая Зара, сельсавет перайменаваны ў Новазаранскі[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пачаевіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Андрыянава, Баліна, Гілі, Кушняроўка, Маскоўская Гара, Плаўнік, Сарочына і Тураўшчына)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1332 чалавекі[5], з іх 94,8 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 798 чалавек[7].

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 ліпеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (1948).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 63. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 2 лістапада 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.