Перайсці да зместу

Раман Усяславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Усяславіч
Нараджэнне XI стагоддзе
Смерць 1116[1]
Бацька Усяслаў Брачыславіч

Раман Усяславіч (XI ст. — каля 1116) — князь з полацкіх Ізяславічаў.

Паводле Леаніда Аляксеева, Раман быў маладзейшы за Давыда, Барыса і Глеба Усяславічаў (парадак паводле Аляксеева)[2]. Невядома які ўдзел меў Раман, але, імаверна, адтуль яго выгнаў Глеб. Валянцін Янін выказаў здагадку, што Раман быў старэйшым сынам полацкага князя Усяслава Брачыславіча і яго наступнікам на стальцы, аднак, у тым самым артыкуле даследчык папросту атаясняе Рамана з Барысам, а Давыда з Глебам[3]. Да думкі пра старшынство Рамана сярод братоў схіляецца Алег Рапаў, з удакладненнем, што Раман мог страціць полацкі сталец у міжусобіцы і вымушаны быў жыць у выгнанні[4]. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», Раман памёр у 1116 годзе ў Мураме, паводле Ніканаўскага летапісу — у Разані ў 1114 годзе. Удава Рамана, вядома толькі як Раманава, прыняла пострыг, пазней да яе ў манастыр прыйшла вучыцца, а пасля таксама пастрыглася, пляменніца мужа — Прадслава Святаславаўна.

  1. Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетияКиев: 1896. — С. 71. — 260 с.
  2. Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. — М., − 1975. С. 230—232
  3. Янин В. Л. Междукняжеские отношения в эпоху Мономаха и «Хождение» игумена Даниила // Труды ОДРЛ — T. 16. — М.-Л.. — 1960. С. 122.
  4. Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в. — М., 1977. — 261 с. С. 54-55