З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дэй .
Раян ДэйСнукер
англ. : Ryan Day
Дата нараджэння:
23 сакавіка 1980 (1980-03-23 ) [ 1] [ 2] (44 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Уэльс
Вядучая рука:
правая
Прафесійная кар’ера:
1998—...
Найвышэйшы рэйтынг:
6 (11.05.2009 –08.05.2010 )
Цяперашні рэйтынг:
17 (12 сакавіка 2018)
Прызавыя грошы:
> £1,400,000
Найвышэйшая серыя:
147 (Адкрыты чэмпіянат Хайніна 2014 )
Колькасць соценных серый:
324
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры:
2
Іншыя прафесійныя турніры:
2
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры:
2
Чэмпіянат свету:
чвэрцьфінал (2008 , 2009 , 2012 )
Раян Дэй (англ. : Ryan Day ; нар. 23 сакавіка 1980 , Панцікімер , графства Брыджэнд , Уэльс ) — валійскі прафесійны гулец у снукер . Пераможца Рыга Мастэрс 2017 і адкрытага чэмпіянату Гібралтара 2018 . Трохразовы чвэрцьфіналіст чэмпіянатаў свету (2008 , 2009 , 2012 ) і былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу (2009/2010 ). З 2006 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з сезона 2007/2008 да сезона 2009/2010 нязменна ўваходзіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1998 годзе ва ўзросце 18 гадоў, а ў 1999 годзе ўпершыню трапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру. У 2001 годзе выйграў свой адзіны прафесійны турнір Benson & Hedges Championship , які дазволіў яму здзейсніць дэбют на турніры Мастэрс , а ў 2004 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету , пасля чаго ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў наступным годзе. У 2007 годзе выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на кубку Мальты , дзе саступіў Шону Мёрфі (4:9), а ў наступным сезоне ўпершыню ўвайшоў у топ-16 рэйтынгу, а таксама дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс , дзе прайграў Дамініку Дэйлу (6:10), паўфіналу адкрытага чэмпіянату Кітая і свайго першага чвэрцьфіналу на чэмпіянаце свету . У сезоне 2008/2009 выйшаў у свой трэці фінал рэйтынгавага спаборніцтва на Гран-пры , дзе быў пераможаны Джонам Хігінсам (7:9), і зноў дайшоў да паўфінальнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая і чвэрцьфіналу сусветнага першынства , а ў наступным сезоне падняўся на найвышэйшае для сябе шостае месца ў рэйтынгу і адзіны раз у кар’еры дайшоў да чвэрцьфіналу на Мастэрс . У 2012 годзе ў трэці раз выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю чэмпіянату свету , а ў 2014 годзе дайшоў да шостага ў кар’еры рэйтынгавага паўфіналу на German Masters . У сезоне 2016/2017 дайшоў да чацвёртага рэйтынгавага фіналу на Сусветным Гран-пры , дзе саступіў Бары Хокінсу (7:10) і да восьмага рэйтынгавага паўфіналу на адкрытым чэмпіянаце Гібралтара , пасля чаго вярнуў сабе месца ў топ-16 рэйтынгу , якое страціў у 2010 годзе. У сезоне 2017/2018 здабыў свае першыя рэйтынгавыя тытулы на Рыга Мастэрс і адкрытым чэмпіянаце Гібралтара ва ўзросце 37 гадоў. На чэмпіянаце Вялікабрытаніі не праходзіў далей за стадыю 1/8 фіналу.
У агульнай колькасці займаў шосты радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. Апроч рэйтынгавых дасягненняў і перамогі на Benson & Hedges Championship быў у фінале нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Балгарыі ў 2015 годзе і ў фінале Championship League у 2017 годзе , а таксама перамог на запрашальным Румынскім Мастэрсе 2018 года . У 2017 годзе разам з Маркам Уільямсам прадстаўляў зборную Уэльса на кубку свету . За прафесійную кар’еру аформіў больш за 300 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-20 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-30 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. У 2014 годзе выканаў свой адзіны максімальны брэйк .
Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (2:4)
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (2:4)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:1)
Нярэйтынгавыя турніры (2:2)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік
ПДВ
Дата
Турнір
Апанент у фінале
Лік
Перамога
1
15 лістапада 2001
Benson & Hedges Championship , Мэнсфілд , Англія
Эбернецй Хю Х'ю Эбернеці
9:5
Параза
1
4 лютага 2007
Кубак Мальты , Партамаза , Мальта
Меярфй Шон Шон Мёрфі
4:9
Параза
2
12 жніўня 2007
Шанхай Мастэрс , Шанхай , Кітай
Дэйл Дамйнйк Дамінік Дэйл
6:10
Параза
3
19 кастрычніка 2008
Гран-пры , Глазга , Шатландыя
Хйгйнс Джон Джон Хігінс
7:9
Параза
4
25 ліпеня 2010
Пекінскі Міжнародны Чэлендж , Пекін , Кітай
Цянь Пэнфэй Цянь Пэнфэй
3:9
Параза
5
8 лістапада 2015
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі , Сафія , Балгарыя
Ален Марк Марк Ален
0:4
Параза
6
12 лютага 2017
Сусветнае Гран-пры , Прэстан , Англія
Хокйнс Бары Бары Хокінс
7:10
Параза
7
2 сакавіка 2017
Championship League , Ковентры , Англія
Хйгйнс Джон Джон Хігінс
0:3
Перамога
2
25 чэрвеня 2017
Рыга Мастэрс , Рыга , Латвія
Магуайр Стывен Стывен Магуайр
5:2
Перамога
3
11 сакавіка 2018
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара , Гібралтар
Цаа Юйпэн Цаа Юйпэн
4:0
Перамога
4
18 сакавіка 2018
Румынскі Мастэрс , Бухарэст , Румынія
Бйнэм Сцюарт Сцюарт Бінэм
10:8
Больш за 30 20—30 10—19 5—9 2—4 1 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 28 кастрычніка 2024 .
Больш за 900 700—800 500—600 400—500 300—400 200—300 150—200 100—150 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Кен Доэрці, Джымі Уайт і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар’еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
14 11 8 6 5 4 3 2 1 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру
Больш за £9,000,000 £8,000,000—£9,000,000 £7,000,000—£8,000,000 £5,000,000—£6,000,000 £4,000,000—£5,000,000 £3,000,000—£4,000,000 £2,000,000—£3,000,000 £1,500,000—£2,000,000 £1,000,000—£1,500,000 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еру
Статыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.