Перайсці да зместу

Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сялецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сялец
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 702
Сялецкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Сяле́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сялец.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сашыцкага сельсавета[1]. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Ракавічы (злілася з вёскай Панасавічы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[3]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нарутавіцкага сельсавета з населенымі пунктамі Аніцавічы, Асаўцы, Варажбіты, Міхнавічы, Нарутавічы, Плехаўшчына[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1273 чалавекі[5], з іх 92,9 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 2,1 % — украінцы, 0,6 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1702 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 16. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.