Перайсці да зместу

Тыбецкае пісьмо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыбецкае пісьмо
Тыбецкі тэкст, знойдзены ў Турфане
Тыбецкі тэкст, знойдзены ў Турфане
Тып пісьма абугіда
Мовы тыбецкая, дзонг-кэ
Гісторыя
Дата стварэння каля 650 і VIII стагоддзе[1]
Перыяд з 650 года н.э. па цяперашні час
Паходжанне

брахмі

гупта
сідхаматрыка
Развілася ў квадратнае пісьмо, лепча, лімбу
Уласцівасці
Напрамак пісьма злева направа[d][2]
Дыяпазон Юнікода U+0F00–U+0FFF
ISO 15924 Tibt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тыбе́цкае пісьмо́ — пісьмо, якое склалася ў VIII—XI стст. у манастырах Цэнтральнай Азіі на аснове індыйскага пісьма брахмі эпохі гупта.

Алфавіт значна пашыраны за кошт дадатковых сімвалаў, адсутнічаюць спецыяльныя знакі для абазначэння сэнсаўтваральнай вышыні галасавога тону.

Падзяляецца на кніжны і друкаваны шрыфт і на курсіўнае пісьмо, у якім таксама вылучаецца некалькі тыпаў.

На аснове тыбецкага пісьма развіліся некаторыя іншыя пісьмовыя сістэмы, напрыклад, мангольскае пісьмо.

ка (ka) кха (kha) га (ga) нга (nga)
ча (ca) чха (cha) джа (ja) нья (nya)
та (ta) тха (tha) да (da) на (na)
па (pa) пха (pha) ба (ba) ма (ma)
ца (tsa) цха (tsha) дза (dza) ва (wa)
жа (zha) за (za) а ('a) йа (ya)
ра (ra) ла (la) ша (sha) са (sa)
ха (ha) а (a)

Зноскі