Цыбуля рэпчатая
Цыбуля рэпчатая | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Allium cepa L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Цыбуля рэпчатая[3][4] (Allium cepa) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Цыбуля (Allium) сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae) падсямейства Цыбулевыя (Allioideae), раней адносілася да самастойнага, цяпер скасаванага сямейства Цыбулевыя (Alliaceae). Шырока распаўсюджаная агароднінная культура.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Зверху ўніз: Суквецце раскрытае і закрытае (у чахле), асобныя кветкі, лісце і цыбуліна.
|
Шматгадовая расліна (у культуры — двухгадовая).
Цыбуліна буйная, сплюшчана-шарападобная ці прадаўгаватая[4] да 15 см у дыяметры, плёнкавая. Вонкавыя лускі сухія, жоўтыя, радзей фіялетавыя ці белыя[4]; унутраныя — мясістыя, белыя, зеленаватыя або фіялетавыя, размешчаны на скарочаным прамым сцябле[4], званым донцам. На донцы ў пазухах сакавітых лускавінак знаходзяцца пупышкі, якія даюць пачатак даччыным цыбулінам, якія ўтвараюць «гняздо» з некалькіх цыбулін.
Лісце трубчастае, шыза-зялёнае.
Кветкавая стрэлка да 1,5 м вышынёй, полая, уздутая, канчаецца шматкветкавым парасонападобным суквеццем[4]. Кветкі на доўгіх кветаножках. Калякветнік зелянява-белы[4], да 1 см у дыяметры, з шасці лісточкаў, тычынак 6; песцік з верхняй трохгнездавой завяззю. Часам у суквецці акрамя кветак утвараюцца дробныя цыбулінкі[4].
Плод — каробачка, якая змяшчае да шасці семачак. Насенне чорнае, трохграневае, маршчыністае, дробнае.
Цвіце ў ліпені-жніўні[4]. Плады спеюць у жніўні.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Двухгадовая расліна. У першы год утварае цыбуліну — пакарочанае сцябло (дзенца), на якім у чаргаваным парадку размяшчаецца лісце з генератыўнымі або вегетатыўнымі пупышкамі ў пазухах. На другі год з цыбуліны развіваецца кветанос, што заканчваецца буйным суквеццем у выглядзе шарападобнага парасона, на якім фарміруюцца плады (трохгнездавая каробачка). Кветкавае сцябло (стрэлка) і лісце — трубчастыя. Кветкі шаравата-белыя на доўгіх кветаножках, апыляюцца насякомымі.
Хімічны састаў рэпчатай цыбулі непастаянны і залежыць ад сорту, велічыні цыбуліны, зоны вырошчвання, узроўню агратэхнікі. Найбольшая розніца назіраецца ў колькасці сухіх рэчываў, цукроў і эфірных алеяў, якія вызначаюць вастрыню смаку цыбулі, яе пажыўную каштоўнасць. Салодкія і вострыя сарты цыбулі маюць у сабе ад 9-11 да 16-22 % сухога рэчыва, ад 6-8 да 10-11 % агульнага цукру, 3-4,5 % бялку, 0,4-0,5 % тлушчу, ад 10-20 да 26-130 мг% эфірнага алею. У спелай цыбулі ёсць вялікая колькасць мінеральных рэчываў. Мае ў сабе солі кальцыю, калію, фосфару, жалеза, цынку, а таксама алюмінію, медзі, магнію, натрыю, серы. Багатая вітамінам С, а таксама А, В1, В2, РР. У цыбулінах ёсць да 520 мг% важнейшых для арганізма чалавека амінакіслот (аргінін, валін, гістыдзін).
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II ), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[5].
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[6] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля мядзведжая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Цыбуля рэпчатая
| |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[5] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[6] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Разнавіднасці
[правіць | правіць зыходнік]У рамках віду раней вылучалі некалькі разнавіднасцей, напрыклад:
- Allium cepa var. solaninum Alef.
- Allium cepa var. viviparum (Metzg.) Alef.
Часам Allium ascalonicum разглядаецца як разнавіднасць цыбулі рэпчатай (Allium cepa var. aggregatum G.Don).
Агратэхніка
[правіць | правіць зыходнік]Рэпчатую цыбулю можна вырошчваць у аднагадовай (сяўба насення або высадка расады), двухгадовай (пасадка сеянкі) і шматгадовай (высадка выбарку) культуры. Цыбуля добра расце на лёгкіх супясчаных і сугліністых глебах са слабай кіслотнасцю.
Да цяпла цыбуля не вельмі патрабавальная. Пры тэмпературы 18-20 °C і нармальным увільгатненні ўсходы з’яўляюцца на 10-12-ы дзень. Усходы лёгка пашкоджваюцца замаразкамі, але дарослыя расліны ў бязветранае надвор’е пераносяць замаразкі да −6-8 °C.
Хваробы і шкоднікі
[правіць | правіць зыходнік]- Delia antiqua — найбольш небяспечны шкоднік
- Перанаспароз
- Шэйкавая гнілата — грыбковае захворванне, якое прыводзіць да псуты цыбулін пры захоўванні.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Цыбуліны ўтрымліваюць 8-14 % цукроў (фруктоза, цукроза, мальтоза, Поліцукрыды інулін), бялкі (1,5-2 %), вітаміны (аскарбінавая кіслата), флаваноіды кверцэцін, ферменты, сапаніны, мінеральныя солі калію, фосфару, жалеза і інш, фітанцыды.
У зялёным лісці лука ўтрымліваюцца цукры, бялкі, аскарбінавая кіслата. У цыбулінах і лісці маецца эфірны алей, які надае ім спецыфічны пах і востры смак[4], серазмяшчальныя злучэнні, ёд, арганічныя кіслоты (яблычная і лімонная), слізі, пектынавыя рэчывы, гліказіды.
Лук стымулюе вылучэнне стрававальных сокаў, аказвае мачагоннае і некаторае заспакаяльнае дзеянне. Фітанціды лука вызначаюць бактэрыцыдныя і антыгельмінтныя ўласцівасці расліны.
Значэнне і ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]Жоўтая, фіялетавая і белая цыбуля.
|
У культуры вядома звыш 5 тысяч гадоў.
Сярэдняя ўраджайнасць рэпчатай цыбулі — каля 350 ц з га. Лепшы ўраджай дасягаецца пры тэмпературы 18-20 °C. Пры тэмпературы ніжэй 13 °C развіццё цыбулін запавольваецца, устойлівасць да захворванняў зніжаецца. Пры гарачым сухім надвор’і пагаршаецца смак зеляніны.
Выведзена мноства сартоў, якія адрозніваюцца на смак і колькасцю цыбулін, а таксама хуткаспеласцю. У Крыму папулярная цыбуля з фіялетавай лупінай, так званая «ялцінская цыбуля». Вострыя сарты вырошчваецца ў двухгадовай культуры, салодкія і паўвострыя ва ўмовах Украіны ў аднагадовай.
Вандруючы ў 1927 годзе па Іспаніі, Мікалай Вавілаў адзначаў самую высокую ў свеце ўраджайнасць валенсійскага сорту цыбулі рэпчатай, якая мела 5000 пудоў з аднаго гектара. У Валенсіі ў той час пад пасевы гэтага сорту выкарыстоўвалася больш за 9 тысяч гектараў[7].
У кулінарыі
[правіць | правіць зыходнік]Х. Суцін. «Нацюрморт з цыбуляй», 1916
|
Цыбуля мае каштоўныя смакавыя і пажыўныя якасці. Рэпчатая цыбуля спажываецца ў ежу свежая, вараная, смажаная. Незаменная для прыгатавання і араматызацыі страў, садзейнічае лепшаму страваванню, павялічвае выдзяленне страўнікавага соку і павышае засваяльнасць ежы арганізмам чалавека.
У цяперашні час цыбуля рэпчатая з’яўляецца адной з найважнейшых агароднінных культур. Цыбуліны і лісце выкарыстоўваюцца як заправа ў кансервавай прамысловасці, да салатаў, вінегрэту, грыбоў, агароднінных і мясных страў, а таксама як рэзка-вітамінавая закуска і смакавая дабаўка да супоў, соусаў, падліўкі, фаршу.
Часцей за ўсё цыбуля ўжываецца ў сырым выглядзе або падсмажаным на сале або алеі да залацістага колеру. Сырая цыбуля выдатна дапаўняе каўбасныя і мясныя вырабы, тварог, сыры, хлеб з салам.
У навуцы
[правіць | правіць зыходнік]Цыбуля рэпчатая выкарыстоўваецца ў якасці мадэльнага арганізма ў метадзе Allium test , ужывальным для генатаксікалагічных даследаванняў.
У медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]Я. Норблін. «Гандляр цыбуляй», 1817
|
У медыцыне вядомы з часоў Гіпакрата. Лячэбныя ўласцівасці цыбулі прызнавалі ўсе народы. Рымляне лічылі, што сіла і мужнасць салдат павялічваюцца пры ўжыванні цыбулі, таму ён уваходзіў у ваенны рацыён. У Егіпце цыбулі аддавалі ўшанаванні як бажаству. Пры Гіпакраце цыбулю прапісвалі хворым рэўматызмам, падаграй, а таксама ад атлусцення. Знакаміты персідскі лекар і навуковец Ібн Сіна (Авіцэна) у пачатку XI стагоддзя пісаў пра цыбулю: «ядомая цыбуля асабліва дапамагае ад шкоды дрэннай вады, калі кінуць у яе ачысткі цыбулі, гэта адзін са сродкаў, знішчальных яе пах… Цыбулевы сок карысны пры забруджаных ранах, змазваць вочы выціснутым сокам цыбулі з мёдам карысна ад бяльма… Цыбулевы сок дапамагае ад ангіны. Ядомая цыбуля з прычыны сваёй горычы ўмацоўвае слабы страўнік і ўзбуджае апетыт». На Усходзе існавала прымаўка: «Цыбуля ў тваіх абдымках — праходзіць усякая хвароба».
Дзякуючы наяўнасці лятучых эфірных алеяў (фітанцыдаў) валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Вядома як сродак, які падмацоўвае сілы і ўзбуджае энергію, а таксама як лякарства ад многіх хвароб. Медыцынай устаноўлена, што сок цыбулі здольны раствараць ныркавы пясок і камяні. Выяўлена яе здольнасць зніжаць колькасць цукру ў крыві. Цыбуля зніжае згортвальнасць крыві і таму карысная пры тромбафлебітах і ўсіх іншых захворваннях, звязаных з пашкоджаннем сасудаў. Спіртавая выцяжка з цыбулін (алілчэп) выкарыстоўваецца пры атаніі кішэчніка, калітах і для павышэння тонусу і сакрэцыі страўнікава-кішачнага тракту, пры атэрасклерозе, садзейнічае нармальнай рабоце сэрца. Водны або спіртавы настой з сухіх шалупінак рэпчатай цыбулі канцэнтруе Р-вітамінныя рэчывы, якія аказваюць лекавае дзеянне пры гіпертанічнай хваробе і атэрасклерозе. Гэты настой паляпшае работу сэрца, валодае мачагонным дзеяннем і спрыяе выдаленню з арганізма натрыю і хларыдаў. Фарбавальнае рэчыва сухога шалупіння (кварцэцін) умацоўвае крывяносныя сасуды, робіць іх больш эластычнымі і пранікальнымі. У народнай медыцыне цыбулю выкарыстоўваюць як антыцынготны, мачагонны і ранагаючы сродак.
Час з’яўлення цыбулі на Русі дакладна не ўстаноўлены, але вядома, што ўжо з даўніх часоў ён з’яўляўся адным з галоўных харчовых прадуктаў і лічыўся ўніверсальным сродкам, які засцерагае да хвароб і лечыць іх. У старадаўніх рускіх лячэбніках-траўніках прыводзілі такую рэкамендацыю: «падчас маравой павевы ці іншых учэплівых хвароб трэба развешваць у пакоях звязкі цыбулін, з-за чаго не пранікае ў іх зараза, і ды паветра ў пакоях ачысціцца… Падчас здыхаты жывёл нанізваюць на нітку побольш цыбулін і часночных галовак і прывязваюць на шыю каровам, коням і іншым хатнім жывёлам, каб не заразіліся». Прафесар Н. 3. Умікаў прыводзіць сведчанні сучаснікаў пра тое, што падчас вялікай эпідэміі брушнога тыфа ў 1805 годзе рускія, якія спажывалі ў вялікай колькасці цыбулю, не захворвалі тыфам і чумой.
Фіялетавая і жоўтая цыбуля ў разрэзе.
|
Цыбуля з’яўляецца добрым вітамінавым сродкам[4], асабліва рэкамендаваным у зімова-вясновы перыяд, але выкарыстоўваным круглы год. Значная колькасць мінеральных соляў у цыбулі пры яе выкарыстанні ў ежу спрыяе нармалізацыі водна-солевага абмену ў арганізме, а своеасаблівы пах і востры смак узбуджаюць апетыт.
Цыбуля шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай медыцыне. З цыбулі рэпчатай атрыманы прэпараты «Алілчэп» і «Алілгліцэр»[4]. «Алілчэп», які аказвае супрацьмікробнае дзеянне, узбуджае маторыку кішэчніка, выкарыстоўваецца як пры дыярэях, так і калітах са схільнасцю да запорах, пры атаніі кішэчніка, атэрасклерозе і склератычнай форме гіпертаніі[4]. «Алілгліцэр» рэкамендуецца для лячэння трыхаманаднага кальпіта ў выглядзе тампонаў.
Цыбуля з’яўляецца папулярным касметычным сродкам у многіх краінах свету. Сокам цыбулі рэкамендуюць змазваць валасістую частку галавы пры себарэі, гнездавой лысасці, для ўмацавання каранёў валасоў. Пры гэтым валасы становяцца шаўкавістымі, мяккімі і бліскучымі, а скура не лушчыцца, не ўтвораецца перхаць. Ад цыбулевага соку бляднеюць вяснушкі; прыём цыбулі ўнутр, а таксама цыбулевыя маскі (з сумесі кашыцы цыбулі з мёдам) папярэджваюць з’яўленне маршчын, скура асобы становіцца свяжэй.
Цыбуля змяшчае меркаптаметылпентанол — рэчыва, якое актыўна злучае пераксінітрыт[8].
Іншае прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Каштоўны меданос, дае пчолам шмат нектару нават пры вельмі гарачым надвор’і. Мёд светла-жоўты, амаль непразрысты, пры паспяванні губляе характэрны прысмак лука[9].
Цыбуля ў культуры
[правіць | правіць зыходнік]Цыбуля ў геральдыцы
[правіць | правіць зыходнік]Выява цыбулі ўпрыгожвае вялікую колькасць гербаў самых розных краін.
Цыбуля ў мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Вялікая колькасць колеравых варыяцый, форм і памераў, а таксама даступнасць у побыце зрабілі цыбулю вельмі папулярнай тэмай для скульптурных і жывапісных кампазіцый. Яе малявалі П. Сезан, В. ван Гог, П. Рэнуар, Э. Бернар Б. Грыгор'еў і шматлікія іншыя мастакі.
Цыбуля ў скульптуры
[правіць | правіць зыходнік]-
Скульптурная кампазіцыя ў Германіі
-
Скульптурная кампазіцыя ў Венгрыі
Цыбуля ў жывапісе
[правіць | правіць зыходнік]-
«Нацюрморт з талеркай цыбулі» В. ван Гог
-
«Нацюрморт з коткай і цыбуляй» Б. Грыгор'еў
-
«Нацюрморт» Эліс Пуірочэ-Вагнер
-
«Цыбуля» Іон Андрэеску
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Лук репчатый // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 89-90. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ а б Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — ISSN 0024-4074. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2017. (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)
- ↑ а б Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)
- ↑ Вавилов Н.И. Пять континентов / Н. И. Вавилов. Под тропиками Азии / А. Н. Краснов. — М.: Мысль, 1987. — 348 с.
- ↑ Inhibition of peroxynitrite-mediated cellular toxicity, tyrosine nitration, and α1-antiproteinase inactivation by 3-mercapto-2-methylpentan-1-ol, a novel compound isolated from Allium cepa. Rose, Widder, Looft, Pickenhagen, Ong, Whiteman. Biochemical and Biophysical Research Communications. Volume 302, Issue 2, 7 March 2003, Pages 397—402. (англ.) (Праверана 26 мая 2010)
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Лук // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 178. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
- Введенский А. И. Род 267. Лук — Allium L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 199. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
- Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0