Шыман Бланензіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыман Бланензіс
польск.: Szymon Blonensis
Дата нараджэння 1583
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1648(1648-11-30)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Шыман Бланензіс (таксама бел.: Сымон Бланензіс, польск.: Szymon Blonensis, каля 1583, Мазовія — 30 лістапада 1648, Варшава) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 14 ліпеня 1605 г. Рэктар Полацкага езуіцкага калегіума (1620—1623) і Віленскага навіцыяту (1624—1641), прэпозіт (кіраўнік) Дому прафесаў у Варшаве (1643—1646), прэфект аптэкі ў Віленскай акадэміі (1642—1643, 1646—1648). З мая да лістапада 1648 г. — правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.