Эдмунд Бёрк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдмунд Бёрк
Род дзейнасці палітык, філосаф, пісьменнік, палітолаг
Дата нараджэння 12 студзеня 1729(1729-01-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1797(1797-07-09)[4][1][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Church of Ireland[d]
Жонка Jane Mary Nugent[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дж. Рэйнальдс. Эдмунд Бёрк

Эдмунд Бёрк (англ.: Edmund Burke; 12 студзеня 1729, Дублін9 ліпеня 1797, Бікансфілд, Бакінгемшыр) — англійскі парламентарый, палітычны дзеяч, публіцыст эпохі Асветніцтва, ідэйны родапачынальнік брытанскага кансерватызму. На выснове мастацка-філасофскіх ідэй Бёрка склаліся асновы эстэтычных прынцыпаў гатычнай літаратуры[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бёрк нарадзіўся ў Дубліне. У 1750 годзе пераехаў у Лондан, каб вывучаць юрыспрудэнцыю. У 1758 заснаваў штогадовы альманах Annual Register — агляд сусветных падзей, які выдаваў на працягу 30 год. У 1765 Бёрк стаў асабістым сакратаром прэм'ер-міністра Англіі маркіза Рокінгема (ад партыі вігаў), а хутка і членам парламента.

Бёрк выступаў за больш цярпімае стаўленне да англійскіх калоній у Амерыцы і настойваў на адмене ўрадам Акту аб гербавым зборы, які прадугледжваў падаткаабкладанне калоній і выклікаў моцнае незадавальненне ў каланістаў. Ён крытыкаваў англійскае кіраўніцтва ў Ірландыі, асабліва за дыскрымінацыю каталікоў. Бёрк быў супраць спроб Герога III узмацніць каралеўскую ўладу і даказваў неабходнасць стварэння палітычных партый, які былі б здольныя адстойваць свае ясныя і цвёрдыя прынцыпы.

Цягам многіх год Бёрк выступаў за рэфармаванне кіравання каланіяльнай Індыяй, які ў той час знаходзілася пад кантролем Ост-Індскай кампаніі. У 1785 г ён дамогся звальнення ад кіравання кампаніяй самага таленавітага і паспяховага са ўсіх брытанскіх намеснікаў Індыі, Уорэна Гастынгса. У Бёрка з Гастынгсам выйшла ідэалагічная спрэчка, якая дагэтуль не згубіла сваёй актуальнасці: Бёрк настойваў на няўхільным увасабленні ў Індыі брытанскіх законаў як заснаваных на натуральным праве, уласцівым усім людзям без выключэння, а Гастынгс парыраваў тым, што заходнія ўяўленні пра права і законнасць наогул непрымальныя на Усходзе.

Французская рэвалюцыя 1789 года паклала канец доўгаму сяброўству Бёрка з правадыром англійскіх лібералаў, Чарльзам Фоксам. Як і шматлікія іншыя змагары за свабоду асобы, Фокс вітаў падзеі ў Францыі, у той час як Бёрк лічыў іх жахлівай дэманстрацыяй улады натоўпу. У кнізе «Роздумы пра Французскую рэвалюцыю», апублікаванай у 1790 г., Бёрк паказаў сваю перакананасць у тым, што свабода мусіць быць толькі ў рамках закона і парадка і што рэформы павінны здзяйсняцца эвалюцыйным, а не рэвалюцыяным шляхам. У выніку погляды Бёрка ўзялі верх і пераканалі большасць вігаў падтрымаць рашэнне ўрада кансерватараў (торы) Уільяма Піта Малодшага ўступіць у вайну з Францыяй.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Палітычныя погляды Бёрка найбольш паслядоўна адлюстраваліся ў яго памфлетах супраць Вялікай французскай рэвалюцыі. Бёрк першым падвергнуў ідэалогію французскіх рэвалюцыянераў сістэматычнай і бязлітаснай крытыцы. Корань зла ён бачыў у грэбаванні традыцыямі і каштоўнасцямі, успадкаванымі ад продкаў, у тым, што рэвалюцыя бяздумна знішчае духоўныя рэсурсы грамадства і назапашваную стагоддзямі культурна-ідэалагічную спадчыну. Радыкалізму французскіх рэвалюцыянераў ён супрацьпаставіў няпісаную брытанскую канстытуцыю і яе асноўны каштоўнасці: заботу пра палітычную пераемнасць і натуральнае развіццё, павагу да практычнай традыцыі і канкрэтным правам замест абстрактнай ідэі закона, разумовых пабудоў і заснаваных на іх новаўвядзенняў. Бёрк меркаваў, што грамадства павінна прыняць за належнае існаванне іерархічнай сістэмы сярод людзей, што з прычыны недасканаласці любых чалавечых хітрыкаў штучнае пераразмеркаванне ўласнасці можа абярнуцца для грамадства катастрофай.

Зноскі

  1. а б Edmund Burke // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Edmund Burke // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Бёрк Эдмунд / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Edmund Burke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Наталля Калядка. Ад містычных пачвараў да пачварнай містыкі: вытокі i трансфармацыі гатычнай літаратуры.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]