Перайсці да зместу

Эрых фон Фалькенгайн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрых фон Фалькенгайн
Erich von Falkenhayn
Сцяг27-ы Ваенны міністр Прусіі
7 чэрвеня 1913 — 21 студзеня 1915
Манарх Вільгельм II
Сцяг5-ы Начальнік генеральнага штаба Германіі
14 верасня 1914 — 19 жніўня 1916
Манарх Вільгельм II
Папярэднік Гельмут фон Мольтке, малодшы
Пераемнік Паўль фон Гіндэнбург

Нараджэнне 11 верасня 1861(1861-09-11)
Каралеўства Прусія
Смерць 8 красавіка 1922(1922-04-08) (60 гадоў)
Патсдам, Германія
Месца пахавання
Род Falkenhayn[d][1]
Імя пры нараджэнні ням.: Erich Georg Anton Sebastian von Falkenhayn[1]
Бацька Fedor von Falkenhayn[d][1]
Маці Franziska Freiin von Rosenberg[d][2][1]
Дзеці Erika von Tresckow[d][3]
Веравызнанне лютэранства
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Дзейнасць ваенная справа[4] і армія[4]
Ваенная служба
Прыналежнасць Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Род войскаў Германская імперская армія
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты (1915)
Бітвы Паўстанне баксёраў
Першая сусветная вайна
Узнагароды
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Кавалер Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа (Баварыя)
Кавалер Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа (Баварыя)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́рых фон Фа́лькенгайн (Эрых фон Фалькенхайн, ням.: Erich von Falkenhayn; 11 верасня 1861, замак Бельхаў каля г. Торунь, цяпер Польшча — 8 красавіка 1922, пад Патсдамам) — германскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал ад інфантэрыі (1915). Ваенны міністр Прусіі (19131914), начальнік генеральнага штаба Германіі (1914—1916) падчас Першай сусветнай вайны.

Ваенную службу распачаў у 1880 годзе. У 1890 годзе скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Некалькі гадоў быў інструктарам кітайскай арміі, а пад час паўстання баксёраў працаваў у нямецкім штабе інтэрвенцкіх сіл. Пасля вяртання дадому служыў у нямецкім Генеральным Штабе. З чэрвеня 1913 года (да студзеня 1915) выконваў функцыі прускага ваеннага міністра.

Няўдачы нямецкай арміі на пачатку Першай Сусветнай вайны прывялі да таго, што кайзер Вільгельм II прызначыў Фалькенхайна 14 верасня 1914 года шэфам Генеральнага штаба замест Гельмута фон Мольтке малодшага.

Напачатку Фалькенхайн паспрабаваў адцяць на Заходнім фронце англічан і французаў ад мора. Гэта не атрымалася. Тады ён прыняў стратэгію пераносу актыўных дзеянняў на іншыя франты, галоўным чынам на Усходні, каб змусіць Расію прасіць перамір’я. У 1915 годзе падрыхтаваў пераможныя аперацыі на Усходнім фронце, а таксама захапіў Сербію. Аднак ён меў канфлікт з камандуючым Усходнім фронтам — Гіндэнбургам і Людэндорфам, таму не хацеў кідаць усе сілы на Расію. Не верыў у магчымысць поўнай перамогі над Расійскай Імперыяй і баяўся за аслабленне Заходняга фронту. Чакаючы на палітычны дагавор з Расіяй, вырашыў аслабіць заходніх саюзнікаў: праз атакі падводнымі чоўнамі англійскіх караблёў і «выкрываўленне» французскай арміі (Бітва пад Вердэнам).

Паражэнне плана пад Вердэнам, наступ Брусілава на ўсходзе і ўваход у вайну Румыніі сталі вынікам адхілення Фалькенхайна ад камандавання 29 жніўня 1916 года. Яго пераемнікамі сталі Гіндэнбург і Людэндорф.

Яго прызначылі камандуючым 9-й Арміі, якая ваявала супраць Румыніі (верасень 1916 — чэрвень 1917), дзе выдатна праявіў свае якасці. У канцы 1916 года разам з групай генерала А. Макензена нанёс паражэнне румынскай арміі і ўзяў Бухарэст. Вясною 1917 года выехаў у Турцыю. Там камандаваў турэцкай Групай Арміі Палесціна. Атрымашў некалькі балючых паразаў і ў лютым 1918 года быў вызвалены з пасады.

3 сакавіка 1918 года — камандуючы 10-й арміяй (на Беларусі). На акупіраванай тэрыторыі праводзіў самастойную, незалежную ад Берліна палітыку. Фактычна прызнаў Беларускую Народную Рэспубліку і падтрымаў Раду БНР. 27 сакавіка 1918 года перадаў у кампетэнцыю Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ведамствы гандлю, прамысловасці, асветы, сацыяльнага забеспячэння, якія дзейнічалі пад кантролем акупацыйных улад. Разглядаў Раду БНР і Народны Сакратарыят Беларусі як пасрэднікаў паміж германскай адміністрацыяй і беларускім насельніцтвам у пытаннях вырашэння жыццёвых цяжкасцей, выкліканых вайной. Фактычна рыхтаваў гэтыя органы да прыняцця на сябе ўлады ў выпадку станоўчага для Германіі выніку вайны[5]. У лістападзе—снежні 1918 года кіраваў эвакуацыяй германскіх войск з тэрыторыі Беларусі.

Сышоў у адстаўку 5 чэрвеня 1919 года, знаходзіўся ў рэзерве. Выдаў успаміны «Нямецкае камандаванне ў 1914—1916».

Зноскі

  1. а б в г Deutsche BiographieMünchen BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  3. (unspecified title) Праверана 29 жніўня 2024.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. А. Лукашзвіч (2003)
  • Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй: Пер. з пол. Мн., 1993.
  • Лукашзвіч А. Фалькенгайн // ЭГБ ў 6 т. Т. 6 Кн. ІІ. Мн., 2003.