Інтэрнэт у Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інтэрнэт у Беларусі — нацыянальны сегмент сеткі Інтэрнэт, сукупнасць інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, якія маюць падключэнне да сеткі Інтэрнэт, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) выкарыстоўваюць іерархічныя імёны нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт.

9 жніўня 2020 года падчас правядзення прэзідэнцкіх выбараў карыстальнікі сеткі Інтэрнэт скардзіліся на перабоі ў працы сусветнага павуціння[1]. Улады абвінавачвалі ў нефункцыянальным стане Інтэрнэту DDoS-атакі з-за мяжы, але незалежныя тэхнічныя спецыялісты лічаць больш верагодным прымяненне дзяржавай, якая валодае манаполіяй на знешнія каналы сувязі, тэхналогіі DPI (Deep packet inspection) і / або наўмыснага шэйпінгу[2]. Бесперашкодны доступ у Інтэрнэт пачаў аднаўляцца раніцай 12 жніўня. У наступныя дні ўлады неаднаразова адключалі доступ у Інтэрнэт цалкам[3] або толькі для мабільных аператараў на непрацяглы час; мабільныя аператары прызналі, што доступ абмяжоўваўся па патрабаванні ўладаў[4]. У верасні 2020 года амерыканская кампанія «Sandvine» прызнала, што для блакавання доступу выкарыстоўвалася яе праграмнае абсталяванне, мадыфікаванае староннім кодам, усталяванае ў Нацыянальным цэнтры абмену трафікам[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі