Будзікід
| Будзікід | ||
|
||
|---|---|---|
| 1285 (?) — 1290 (?) | ||
| Папярэднік: | Трайдзень | |
| Пераемнік: | Будзівід | |
| Нараджэнне: | 1240-я гады | |
| Смерць: | 1290-1291, або 1295 | |
| Дынастыя: | адзін з заснавальнікаў Гедзімінавічаў | |
Будзікід (рус.: Боудикидъ, лац.: Butegeyde) — вялікі князь літоўскі (1282—1292).
Звестак пра паходжанне Будзікіда няма, большасцю даследчыкаў лічыцца сынам вял.кн. Трайдзеня. Высновы робяцца зыходзячы з таго, што Трайдзень маючы дзяцей[1] і валодаючы пры канцы жыцця значнымі сіламі, напэўна забяспечыў бы ім атрыманне сваёй спадчыны. Трайдзень не загінуў у выніку змовы, як паведамляюць пазнейшыя крыніцы[2], а памёр натуральнай смерцю[3] і крыніцы не паведамляюць пра якія-небудзь унутраныя канфлікты ў ВКЛ пасля яе. Крыніцы называлі Трайдзеня «каралём Літвы» — адзінаўладцам ВКЛ, а ўжо ў 1286 г. у іх згадваецца іншы «кароль Літвы». Зяць Трайдзеня — Баляслаў Плоцкі, які падтрымліваў з ім цесныя сувязі, захаваў іх з ВКЛ і пасля яго смерці, нават назваў Трайдзеням свайго сына, які нарадзіўся ў 1284-1286 г. Таму паведамленне пазнейшых крыніц пра тое, што пасля смерці Трайдзеня ў ВКЛ запанавала новыя дынастыя, цяжка лічыць верагоднымі — праўдападобней, што ўладу спадкавалі яго нашчадкі, хутчэй сыны, адным з якіх, магчыма старэйшым, быў Будзікід.
Першы раз узгадваецца ў красавіку — маі 1289 г., калі разам з братам перадаў Ваўкавыск уладзіміра-валынскаму кн. Мсціславу Данілавічу, каб захаваць з ім мір.
«Тогда же Литовьскии кнѧзь Боуд̑и̑кидъ и братъ его . Боудивидъ . даша кнѧзю Мьстиславоу . городъ свои . Волъковъıескь абы с ними . миръ держалъ .»[4]
Верагодна, з'яўляецца тым невядомым вял.кн. («rex Lethovinorum»), які восенню 1289 г. уварваўся на чале войска з 8000 вершнікаў у Самбію, рабаваў яе 14 дзён і на зваротным шляху ў сутычцы з тэўтонскімі рыцарамі страціў забітымі больш за 80 воінаў.[5]
У лістападзе 1290 г. лівонскі ландмагістр у лісце да прускага ландмагістра Тэўтонскага ордэна пытаўся, ці будзе зімою здзейснены паход супраць Жамойці, і прапаноўваў напасці на зямлю Будзікіда адначасова з гэтым паходам, калі атрымае папярэджанне за тры тыдні да яго пачатку.
«Verum quia presens tempus nos convenire non patitur propter multa, que vobis per alias literas scripsimus, et quia novimus sanius apud vos quam apud nos esse consilium propter plures fratres, quos habetis industrios maxime et discretos, supplicamus omni, qua possumus, precum instancia, quatenus super predictis articulis nobis vestrum maturum consilium rescribatis et, si vobis et vestris videbitur forsitan expedire, quod possitis et velitis adhuc ista hyeme producere exercitum contra hostes Lettowinos videlicet de Sameyten, nos ex nostra parte, si nobis diem et tempus tribus semptimanis ad minus ante scripseritis et secrete, toto posse nostro terram regis Butegeyde eodem tempore invademus.»[6]
Памёр перад 1292 г., бо ў гэты час ужо згадваецца Pucuwerus rex Lethowie.[7]
Зноскі
- ↑ Вядомая яго дачка Гаўдэмунда-Сафія, таму верагодна былі і сыны.
- ↑ ПСРЛ. Т.32. Хроника Быховца. М., 1975. С.136 «A z onoie wyżpisanoie waśni kniaź weliki Dowmont naprawił szesty mużykow na brata swoieho Troydena, zabity, hde ż on szoł bezpecznie z łaźni, y tyie ieho mużyki zdradne zabili.»
- ↑ ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб., 1908. стлб. 869.
- ↑ ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб., 1908. стлб. 933.
- ↑ SRP. Bd. 1. Dusburg. p.151.
- ↑ Preußisches Urkundenbuch. B. 1. Hälfte 2. ed. A. Seraphim. Königsberg, 1909. Nr 568. p.355-356; Paszkiewicz H. Regestra Lithuaniae. Nr 693.
- ↑ SRP. Bd. 1. Dusburg. p.155.
[правіць] Літаратура
- Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-central Europe, 1295-1345 — Cambridge University Press, 1994.
- Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. t.10. 1935. s.1-43.
- Гудавичюс Э. По поводу так называемой «диархии» в Великом княжестве Литовском // Feodalisms Baltijas regiona, Riga, 1985, с. 35-44.
- Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. М. Ладомир. 1997.
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
