Гарадскі пасёлак Смілавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гарадскі пасёлак
Смілавічы
Смілавічы
Manor of Maniuszka Smilaviczy Bielarus04.jpg
Палацава-паркавы комплекс Манюшкаў (Смілавічы)
стары палац ХІХ ст.

Каардынаты Каардынаты: 53°45′00″ пн. ш. 28°02′07.08″ у. д. / 53.75, 28.0353 (G) (O) (Я)53°45′00″ пн. ш. 28°02′07.08″ у. д. / 53.75, 28.0353 (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Мінская
Раён Чэрвеньскі
Першае згадванне 1582
Вышыня цэнтра 157 м
Насельніцтва 5,3 тыс. чалавек (2008)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1714
Паштовы індэкс 223216
Аўтамабільны код 5
Афіцыйны сайт http://www.smilovichi.info
Смілавічы (Беларусь)
Смілавічы
Смілавічы
Смілавічы (Мінская вобласць)
Смілавічы
Смілавічы

Смілавічы — гарадскі пасёлак у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на р. Волма. За 27 км на ўсход ад Мінска, 30 км на захад ад г. Чэрвень, 21 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск, на аўтадарозе МінскМагілёў.

Змест

Паходжанне назвы[правіць]

Смілавічы ў XIX ст.

Мясцовыя краяведы звычайна адносяць паходжанне назвы Смілавічы да славянскага слова смелы. Аднак найбольш праўдападобнай версіяй з'яўляецца паходжанне назвы ад асабістага татарскага імя Сміл ці Смаіл, скарочана ад Ізмаіл (араб. "Аллах ўсё чуе").

Гісторыя[правіць]

Вядомыя з 1592 як вёска Мінскага павета ВКЛ, належалі Бакштанскім, Кежгайлам, Сапегам, Завішам, Агінскім, Манюшкам. Насельніцтва здаўна займалася сельскай гаспадаркай, шавецкім, гарбарным, ганчарным, кавальскім і іншымі рамёствамі.

З 1793 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Ігуменскага павета. У 1747—1832 тут існаваў манастыр місіянераў, заснаваны М. Завішанскай з Агінскіх. З 1923 у Чэрвеньскім павеце. У 1924—1926 і 1935—1938, цэнтр раёна. З 1938 у Рудзенскам р-не. З 1960 у Чэрвенскім р-не. З 1963 гарадскі пасёлак.

Насельніцтва[правіць]

Насельніцтва — 5,3 тыс. чал. у 2006 г. Апроч беларусаў у Смілавічах традыцыйна жылі яўрэі і татары. Большасць яўрэяў загінула пад час II Сусветнай вайны ці пераехала ў іншыя месцы, у тым ліку ў ЗША і Ізраіль. Татарская абшчына захавалася да нашага часу. У пасляваенны перыяд у сувязі з пабудовай валюшна-лямцавай прамысловасці ў Смілавічах таксама жывуць выхадцы з Башкірыі.

Эканоміка[правіць]

Прадпрыемствы: валюшна-лямцавая фабрыка, гарбарны завод, механічныя майстэрні, прадпрыемства «Жылкампаслугі-Смілавічы», СКФ "Мантаж" (вытворчасць шклопакетаў для вокнаў), камбінат бытавых паслуг.

Значная частка насельніцтва займаецца таварным агародніцтвам.

Адукацыя[правіць]

У Смілавічах працуюць 2 сярэднія школы і Смілавіцкі дзяржаўны агарны коледж.

Славутасці[правіць]

  • Хвоі чорныя — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння
  • Смілавіцкі палацавы комплекс
  • Смілавіцкі парк
  • Свята-Георгіеўская царква (1795)
  • Татарская мячэць
  • Музей «Прастора Хаіма Суціна»
  • Старыя яўрэйскія могілкі
  • Татарскія могілкі
  • Могілкі ўдзельнікаў і ахвяр II Сусветнай вайны

Вядомыя асобы[правіць]

Галерэя[правіць]

Спасылкі[правіць]