Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд
| Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд | |||
| англ.: Godfrey Newbold Hounsfield | |||
| Дата нараджэння: | |||
|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: |
г.Ньюарк, Вялікабрытанія |
||
| Дата смерці: | |||
| Месца смерці: | |||
| Краіна: | |||
| Навуковая сфера: | |||
| Узнагароды і прэміі |
|
||
Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд (англ.: Godfrey Newbold Hounsfield, 28 жніўня 1919, г.Ньюарк, Вялікабрытанія — 12 жніўня 2004, Вялікабрытанія) — брытанскі інжынер-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1979 годзе разам з А.М.Кормакам «за распрацоўку камп'ютарнай тамаграфіі»[1][2].
Змест |
Біяграфія [правіць]
Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд нарадзіўся ў Саттон-он-Трэнт (каля Ньюарк-он-Трэнт), Нотынгем, Англія, 28 жніўня 1919 года. Ён быў малодшым з пяці дзяцей (два браты, дзве сястры). У дзяцінстве ён быў ачараваны электрычнымі прыладамі і машынамі на ферме сваіх бацькоў. Ён вучыўся ў Magnus Grammar School у горадзе Ньюарк-он-Трэнт і атрымаў поспех у фізіцы і арыфметыцы.
Скончыў Лонданскі каледж Фарадэя (1951). З 1951 года працаваў у кампаніі EMI.
У 1969 годзе стварыў камп'ютарны рэнтгенаўскі тамограф для сканіравання ўнутраных органаў (EMI-сканер).
Ён ніколі не быў жанаты і памёр у 2004 годзе.
Узнагароды [правіць]
- 1975 - Прэмія Альберта Ласкера за клінічныя медыцынскія даследаванні(ням.) бел.
- 1975 - быў абраны ў Лонданскае каралеўскае таварыства
- 1976 - Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1976 - Хаўнсфілд быў прызначаны камандорам ордэна Брытанскай імперыі і пасвечаны ў рыцары ў 1981 годзе
- 1977 - Хаўнсфілд быў узнагароджаны медалём Потса
- 1979 - Хаўнсфілд і Кормак атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.
Памяць [правіць]
Імем навукоўца названа шкала вымярэння шчыльнасці асяроддзя для рэнтгенаўскіх прамянёў, якая выкарыстоўваецца ў тамаграфіі - шкала Хаўнсфілда. Дыяпазон адзінак шкалы, якія адпавядаюць каэфіцыенту паглынання рэнтгенаўскага выпраменьвання нармальнымі анатамічнымі структурамі арганізма, складае ад -1024 да +1024. Сярэдні паказчык у шкале Хаўнсфілда (0 HU) адпавядае шчыльнасці вады, адмоўныя велічыні шкалы адпавядаюць паветру і тлушчавай тканцы, станоўчыя - мяккім тканкам, касцявой тканцы і больш шчыльнаму рэчыву (метал)[3].
Гл.таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Raju, T. N. (1999). "The Nobel Chronicles". The Lancet 354 (9190): 1653–1656. doi:10.1016/S0140-6736(05)77147-6
- ↑ Peeters, F.; Verbeeten Jr, B.; Venema, H. W. (1979). "Nobel Prize for medicine and physiology 1979 for A.M. Cormack and G.N. Hounsfield".
- ↑ Gunderman, Richard (2006). Essential Radiology. Page 10
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4
Спасылкі [правіць]
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Бламберг / Гайдузек(1976) • Гіймэн / Шалі / Ялаў (1977) • Арбер / Натанс / Сміт (1978) • Кормак / Хаўнсфілд (1979) • Бенасераф / Дасэ / Снел (1980) • Сперы / Х'юбел / Візел (1981) • Бергстрэм / Самуэльсан / Вейн (1982) • Мак-Клінтак (1983) • Ернэ / Кёлер / Мільштэйн (1984) • Браўн / Голдстайн (1985) • Коэн / Леві-Мантальчыні (1986) • Танегава (1987) • Блэк / Элаян / Хітчынгс (1988) • Бішап / Вармус (1989) • Мары / Томас (1990) • Неер / Закман (1991) • Фішэр / Крэбс (1992) • Робертс / Шарп (1993) • Гілман / Родбел (1994) • Льюіс / Нюслайн-Фольхард / Вішаўс (1995) • Догерці / Цынкернагель (1996) • Прузінер (1997) • Ферчгат / Ігнара / Мурад (1998) • Блобель (1999) • Карлсан / Грынгард / Кэндэл (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |