Ферыд Мурад
| Ферыд Мурад | |
| англ.: Ferid Murad | |
Ферыд Мурад на лекцыі ў 2006 годзе |
|
| Дата нараджэння: |
14 верасня 1936 (76 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Узнагароды і прэміі | |
Ферыд Мурад (англ.: Ferid Murad, нар. 14 верасня 1936, Уайтынг, Індыяна) — амерыканскі ўрач і фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе разам з Р. Ферчгатам і Л. Ігнарай «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы». Паказаў, што нітрагліцэрын і падобныя лекі дзейнічаюць як вазадылататары ў выніку ўтварэння з іх у арганізме аксіду азоту NO, які дзейнічае як сігнальная малекула і расслабляльна дзейнічае на крывяносныя сасуды.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Ферыд Мурад нарадзіўся ва Уайтынгу, штат Індыяна, у сям'і Джабіру Мурада, албанскага імігранта з Гостывара, Македоніі, і Генрыэты Баўмэн, амерыканскай хрысціянкі. Фэрыд выхоўвалася ў хрысціянскіх традыцыях.[1]
Скончыў Кліўлендскі ўніверсітэт у 1965 годзе. З 1971 года дырэктар Цэнтра навуковых даследаванняў, адначасова прафесар (з 1975 года) Віргінскага ўніверсітэта (г. Шарлатсвіл). У 1981-1989 гадах прафесар Стэнфардскага, з 1988 года Чыкагскага ўніверсітэтаў. У 1997-2011 гадах дырэктар Інстытута малекулярнай медыцыны пры навуковым цэнтры здароўя Універсітэта Тэхаса. З красавіка 2011 года прафесар на кафедры біяхіміі і малекулярнай біялогіі ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне.[2]
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме.
Выявіў, што што ў арганізме аксід азоту выдзяляецца пры распадзе нітрагліцэрыны, і дапусціў, што менавіта ён расшырае кравяносныя сасуды.
Доктар філасофіі (1965).
Ганровы член акадэміі навук і мастацтваў Косава.[3]
Узнагароды [правіць]
- 1998 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1996 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Рашэнне Нобелеўскага камітэта не прысуджаць прэмію Сальвадору Манкада, які самастойна зрабіў тыя ж вынікі, што і Ігнара, выклікала крытыку з боку шматлікіх вучоных і таварыстваў.[4]
У маі 2012 года муніцыпалітэт Чаір (Скоп'е) абвясціў Мурада ганаровым грамадзянінам. [5]
Зноскі
- ↑ [1]“Ferid Murad autobiography”, Nobel Foundation
- ↑ Nobel Laureate to Join GW | Learninig & Search – the George Washington University
- ↑ Academy of Sciences and Arts of Kosovo. Academy of Sciences and Arts of Kosovo. Праверана 4 мая 2010.
- ↑ István Hargittai: Salvador Moncada. In: Candid Science II. Conversations with Famous Biomedical Scientists. World Scientific Publishing, 2002, ISBN 1-86094-280-6, S. 565
- ↑ Arritjet ia dedikoj kombit tim!, Telefrafi, 2012-05-31 (in Albanian).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі [правіць]
- Аўтабіяграфія Ферыда Мурада на Нобелеўскім сайце(англ.)
- Спіс навуковых публікацый Ф. Мурада (англ.)
- The Brown Foundation Institute of Molecular Medicine for the Prevention of Human Diseases
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Бламберг / Гайдузек(1976) • Гіймэн / Шалі / Ялаў (1977) • Арбер / Натанс / Сміт (1978) • Кормак / Хаўнсфілд (1979) • Бенасераф / Дасэ / Снел (1980) • Сперы / Х'юбел / Візел (1981) • Бергстрэм / Самуэльсан / Вейн (1982) • Мак-Клінтак (1983) • Ернэ / Кёлер / Мільштэйн (1984) • Браўн / Голдстайн (1985) • Коэн / Леві-Мантальчыні (1986) • Танегава (1987) • Блэк / Элаян / Хітчынгс (1988) • Бішап / Вармус (1989) • Мары / Томас (1990) • Неер / Закман (1991) • Фішэр / Крэбс (1992) • Робертс / Шарп (1993) • Гілман / Родбел (1994) • Льюіс / Нюслайн-Фольхард / Вішаўс (1995) • Догерці / Цынкернагель (1996) • Прузінер (1997) • Ферчгат / Ігнара / Мурад (1998) • Блобель (1999) • Карлсан / Грынгард / Кэндэл (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |