Рольф Цынкернагель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рольф Марцін Цынкернагель
ням.: Rolf Martin Zinkernagel
Rolf Zinkernagel Erudite Conclave medical college trivandrum.jpg
Дата нараджэння:

6 студзеня 1944({{padleft:1944|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:6|2|0}}) (70 гадоў)

Месца нараджэння:

г. Рыэн, Швейцарыя

Краіна:

Швейцарыя

Навуковая сфера:

імуналогія

Альма-матэр:

Базельскі ўніверсітэт
Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1996)

Кампаньён ордэна Аўстраліі
Ордэн «Pour le Mérite»
Подпіс

Rolf M. Zinkernagel.svg

Рольф Марцін Цынкернагель на ВікіСховішчы

Рольф Марцін Цынкерна́гель (ням.: Rolf Martin Zinkernagel, нар. 6 студзеня 1944, г. Рыэн, кантон Базель-Штат, Швейцарыя) — швейцарскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з П. Догерці «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Базельскі ўніверсітэт у 1968 годзе, дзе і працаваў. З 1971 года ў Лазанскім універсітэце. З 1973 года ў Аўстралійскім універсітэце (Канбера). З 1975 года ў клініцы медыцынскіх даследаванняў г. Ла-Джола (ЗША). З 1979 года ў Цюрыхскім універсітэце, з 1992 па люты 2008 год[1] дырэктар Інстытута эксперыментальнай імуналогіі ў Цюрыху.

Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці, распазнавання клеткамі імуннай сістэмы мікробаў і малекул уласнага арганізма. Вызначыў ролю лімфацытаў (кілераў) у абароне ад вірусаў, антыцел у клетачным імунным адказе пры аўтаімунных рэакцыях у запаленчых працэсах.

Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996), Аўстралійскай АН (1996), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1998), Лонданскага каралеўскага таварыства (1998).

Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1994).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons