Стэнлі Коэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэнлі Коэн
Stanley Cohen
Стэнлі Коэн
Стэнлі Коэн
Дата нараджэння 17 лістапада 1922(1922-11-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2020(2020-02-05)[3][4] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, выкладчык універсітэта, эндакрынолаг, фізіёлаг
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэнлі Коэн (англ.: Stanley Cohen; нар. 17 лістапада 1922, Бруклін, Нью-Ёрк — 5 лютага 2020, Нашвіл) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1986 годзе разам з Р. Леві-Мантальчыні.[7][8][9][10] Адкрыў фактар росту эпідэрмісу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 лістапада 1922 года ў раёне Флатбуш Брукліна (Нью-Ёрк). Яго бацькамі былі яўрэі-эмігранты з Расіі — Луі Коэн і Фані Коэн (Фейтэль). Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агая (1946). З 1952 года — у Вашынгтонскім універсітэце, з 1959 года — ва ўніверсітэце Вандэрбільда ў г. Нашвіл.

Член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

Працуючы з Р. Леві-Мантальчыні (су-лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў 1986 годзе) з Вашынгтонскага універсітэта ў Сэнт-Луісе ў 1950-х гадах, Коэн ізаляваў фактар росту нерваў, а затым адкрыў фактар росту эпідэрмісу[11]. Ён працягваў свае даследаванні клеткавых фактараў росту пасля пераезду ва ўніверсітэт Вандэрбільда ў 1959 годзе. Яго даследаванні клеткавых фактараў росту маюць фундаментальнае значэнне для разумення развіцця рака і распрацоўкі супрацьракавых прэпаратаў.

З’яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Stanley Cohen // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Stanley Cohen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Biochemist and Nobel Prize winner Stanley Cohen dies in Nashville at age 97 // The TennesseanNashville: 2020.
  4. а б Stanley Cohen, Vanderbilt biochemist who won Nobel Prize, has diedУніверсітэт Вандэрбільта, 2020. Праверана 3 кастрычніка 2020.
  5. а б в г д е ё ж https://www.vanderbilt.edu/info/nobel/#:~:text=Stanley%20Cohen%20and%20Rita%20Levi,Distinguished%20Professor%20of%20Biochemistry%2C%20Emeritus. Праверана 28 ліпеня 2020.
  6. а б в г д е Stanley Cohen – Biographical // nobelprize.orgNobel Foundation. Праверана 8 студзеня 2019.
  7. Cohen, Stanley (1993). "Epidermal Growth Factor" (PDF). In Tore Frängsmyr and Jan Lindsten (Eds.) (рэд.). Nobel Lectures, Physiology or Medicine 1981-1990. Singapore: World Scientific Publishing Co. ISBN 978-981-02-0793-9. Cohen’s Nobel Lecture.
  8. Raju, T. N. (2000). «The Nobel chronicles. 1986: Stanley Cohen (b 1922); Rita Levi-Montalcini (b 1909)». Lancet 355 (9202): 506. doi:10.1016/S0140-6736(00)82069-3. PMID 10841166.
  9. Shampo, M. A.; Kyle, R. A. (1999). «Stanley Cohen—Nobel Laureate for Growth Factor». Mayo Clinic Proceedings 74 (6): 600. doi:10.4065/74.6.600. PMID 10377936.
  10. Weltman, J. K. (1987). «The 1986 Nobel Prize for Physiology or Medicine awarded for discovery of growth factors: Rita Levi-Montalcini, M.D., and Stanley Cohen, Ph.D». New England and regional allergy proceedings 8 (1): 47-48. doi:10.2500/108854187779045385. PMID 3302667
  11. Carpenter, G.; Cohen, S. (1979). «Epidermal Growth Factor». Annual Review of Biochemistry 48: 193—216. doi:10.1146/annurev.bi.48.070179.001205. PMID 382984.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]