Пітэр Чарлз Догерці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пітэр Чарлз Догерці
англ.: Peter Charles Doherty
Дата нараджэння:

15 кастрычніка 1940({{padleft:1940|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:15|2|0}}) (73 гады)

Месца нараджэння:

г. Брысбен, Аўстралія

Краіна:

Аўстралія

Навуковая сфера:

імуналогія

Альма-матэр:

Квінслендскі ўніверсітэт
Эдынбургскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1996)
Кампаньён ордэна Аўстраліі

Пітэр Чарлз До́герці або Дохерці, Доэрці (англ.: Peter Charles Doherty; 15 кастрычніка 1940, Брысбен, Аўстралія) — аўстралійскі і амерыканскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з Р. Цынкернагелем «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Квінслендскі ўніверсітэт у 1962 годзе. Працаваў з 1963 года ў Інстытуце даследаванняў жывёл (г. Брысбен), з 1967 года ў НДІ Эдынбурга. Атрымаўшы доктарскую ступень у 1970 годзе ва ўніверсітэце Эдынбурга, Шатландыя, ён вярнуўся ў Аўстралію. У 19721975 і 19821988 гадах працаваў у Аўстралійскім універсітэце (г. Канбера). З 1988 года ў дзіцячым шпіталі, адначасова з 1992 года прафесар універсітэта Тэнесі (г. Мемфіс, ЗША).

Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці.

Высветліў механізм распазнавання чужародных клетак імуннымі лімфацытамі.

Доктар філасофіі (1970).

Член Аўстралійскай АН (1983), Лонданскага каралеўскага таварыства (1987).[1]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Fellows. Royal Society. Праверана 27 лістапада 2010.
  2. Lewis, Wendy (2010). Australians of the Year. Pier 9 Press. ISBN 978-1-74196-809-5. 
  3. It's an Honour: AC

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]