Нільс Кай Ернэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нільс Кай Ернэ
ням.: Niels Kaj Jerne
Niels Kaj Jerne 1950 crop.jpg
Дата нараджэння:

23 снежня 1911(1911-12-23)

Месца нараджэння:

Лондан, Вялікабрытанія

Дата смерці:

7 кастрычніка 1994(1994-10-07) (82 гады)

Краіна:

Flag of Denmark.svg Данія

Навуковая сфера:

Імуналогія

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1984)

Нільс Кай Е́рнэ, FRS[1] (ням.: Niels Kaj Jerne, 23 снежня 1911, Лондан, Вялікабрытанія7 кастрычніка 1994) — дацкі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе разам Г.Кёлерам і С.Мільштэйнам «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Нільса Ернэ жылі на дацкім востраве Фанё. У 1910 годзе яны пераехалі ў Лондан, дзе і нарадзіўся Ернэ 23 снежня 1911 года[2]. Падчас Першай сусветнай вайны бацькі пераехалі ў Нідэрланды. Ернэ правёў юнацтва ў Ратэрдаме, дзе скончыў бакалаўрыят у 1928 годзе.

Вучыўся ў Лейдэнскім, скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт у 1951 годзе. З 1943 па 1956 год Ернэ быў навуковым супрацоўнікам Дацкага нацыянальнага інстытута сываратак і за гэты час ён сфармуляваў тэорыю фарміравання антыцелаў. Пазней Ернэ скажа, што гэтыя рэвалюцыйныя навуковыя ідэі прыйшлі да яго, калі ён ехаў з працы дадому на веласіпедзе праз мост Langebro ў Капенгагене[3]. Тэорыя фарміравання антыцелаў прынесла Ернэ міжнароднае прызнанне, і ў 1956 годзе Ернэ пайшоў працаваць у Сусветную арганізацыю аховы здароўя ў Жэневе ў якасці кіраўніка секцыі біялагічных стандартаў і імуналогіі. Ён займаў гэты пост на працягу шасці гадоў да пераезду ў ЗША і ва Універсітэт Пітсбурга ў 1962 годзе для працы ў якасці прафесара мікрабіялогіі і старшыні кафедры мікрабіялогіі на працягу чатырох гадоў.

У 1966 года ва Універсітэце Гётэ ў Франкфурце, у 19691980 гадах дырэктар Базельскага інстытута імуналогіі.

З 1962 года член Кансультатыўнай экспертнай камісіі па імуналогіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Стварыў (разам з Ф.М.Бёрнетам) кланальна-селекцыйную тэорыю імунітэту; выявіў магчымыя наступствы розных меркаванняў і распрацаваў дакладную, адзіную тэрміналогію, зручную для зносін паміж імунолагамі.

Замежны ганаровы член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, член Дацкай каралеўскай акадэміі навук.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Ернэ быў тройчы жанаты. Меў двух сыноў, Івара Ернэ (нар. 1936) і Дональда Ернэ (нар. 1941) ад Т'ек Ернэ — мастачкі; і аднаго сына, Андрэаса Ветштайна, ад Гертруды Ветштайн у 1971 годзе.

Калі Т'ек даведалася, што ў Нільса быў раман з яе лепшай сяброўкай, яна была разгублена, бо раней паведала ёй аб сваіх уласных раманах. Сяброўка аб усім паведаміла Нілісу, і ён запатрабаваў разводу. Т'ек умольвала яго застацца. Пасля яго адмовы, яна скончыла жыццё самагубствам. Івар прачнуўся раніцай — пахла газам. Ён знайшоў маці памерлай каля духоўкі[4].

Ернэ ставіўся да сваёй другой жонцы, як да служкі або няні. Ернэ рэгулярна здраджваў сваёй жонцы, і, хоць ён не быў фізічна прыгожы, ён прывабліваў жанчын сваім абаяннем, як суразмоўца, і сваім майстэрствам кахання, якое ўключала схільнасць да садызму.[5]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons