Эдуард Донал Томас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдуард Донал Томас
англ.: Dr. Edward Donnall (Don) Thomas
Edward Donnall "Don" Thomas.jpg
Дата нараджэння:

15 сакавіка 1920({{padleft:1920|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:15|2|0}})

Месца нараджэння:

Тэхас, ЗША

Дата смерці:

20 кастрычніка 2012({{padleft:2012|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:20|2|0}}) (92 гадоў)

Месца смерці:

Сіэтл

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

медыцына

Месца працы:

Вашынгтонскі ўніверсітэт

Навуковая ступень:

доктар навук

Навуковае званне:

прафесар

Альма-матэр:

Тэхаскі ўніверсітэт у Осціне

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1990)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1990)

Эдуард Донал То́мас (англ.: Dr. Edward Donnall (Don) Thomas, 15 сакавіка 1920, Март, ЗША — 20 кастрычніка 2012)[1] — амерыканскі ўрач-трансплантолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1990 годзе разам з Джозефам Мары "за адкрыцці, якія датычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні хвароб".

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў універсітэт Тэхаса ў г.Осцін (1943). З 1955 года ў Калумбійскім, з 1963 года Вашынгтонскім універсітэтах, з 1975 года ў Цэнтры па вывучэнні раку г. Сіэтл.

У 1956 годзе Томас першым зрабіў перасадку касцявога мозга чалавеку пры лячэнні лейкеміі.

Аўтар навуковых прац па праблемах трансплантацыі касцявога мозга пры парушэннях кроваўтварэння; прапанаваў метады прыгнечання імунітэту (т.зв. праграмы імунадэпрэсіі) рэцыпіента для прадухілення рэакцыі адарвання трансплантанта.

Ганаровы прафесар універсітэта Вашынгтона і анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана.

Доктар медыцыны (1946).

Томас быў адным з 21 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія падпісалі Другі гуманістычны маніфест.[2]

Памёр ад сардэчнай недастатковасці 20 кастрычніка 2012 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Appelbaum, F. R. (2012). "E. Donnall Thomas (1920-2012)". Science 338 (6111): 1163–1163. doi:10.1126/science.1232395. PMID 23197524
  2. Notable Signers. Humanism and Its Aspirations. American Humanist Association. Праверана 4 кастрычніка 2012.
  3. http://www.aabb.org/development/awardsscholarships/awards/Pages/recipientspast.aspx
  4. http://cancerres.aacrjournals.org/content/59/7_Supplement/1673s.full.pdf

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]