Гілемэн Ражэ Гіймэн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гілемэн Ражэ Гіймэн
фр.: Roger Guillemin
Дата нараджэння:

11 студзеня 1924(1924-01-11) (90 гадоў)

Месца нараджэння:

Дыжон, Францыя

Краіна:

Flag of the United States.svg ЗША
Flag of France.svg Францыя

Навуковая сфера:

Эндакрыналогія

Месца працы:

Шпіталь Бронкса пры кіраваніі справамі ветэранаў

Альма-матэр:

Універсітэт Бургундыі

Вядомы як:

даследчык пептыўных гармонаў мозгу

Узнагароды і прэміі


Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1976)
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1977)

Гілемэн Ражэ Гіймэ́н (фр.: Roger Guillemin, нар. 11 студзеня 1924, Дыжон, Францыя) — французскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1977 года, «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу», якую ён падзяліў разам з Эндру Шалі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Дыжонскі ўніверсітэт (1942). З 1948 года ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны і хірургіі Манрэальскага ўніверсітэта, з 1953 года ў Х'юстанскім універсітэце (ЗША), з 1960 года ў навуковых інстытутах Францыі, з 1963 года дырэктар лабараторыі Бейларскай медыцынскай школы Х'юстанскага ўніверсітэта, з 1970 года ў Солкаўскім інстытуце ў г.Сан-Дыега (штат Каліфорнія).

Навуковыя працы па выдзяленні, выяўленні хімічнай структуры і біялагічнай актыўнасці гіпаталамічных рэлізінг-гармонаў.

Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай АН і мастацтваў, Французскай нацыянальнай акадэміі медыцыны. Прафесар фізіялогіі (1963).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы - Дагон / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 576 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]