Бенгт Самуэльсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенгт Інгемар Самуэльсан
шведск.: Bengt Ingemar Samuelsson
Дата нараджэння 21 мая 1934(1934-05-21)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, выкладчык універсітэта, хімік, урач
Навуковая сфера біяхімія[3], медыцына[3] і medicinal chemistry[d][3]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сунэ Бергстрэм
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенгт Інгемар Самуэльсан (шведск.: Bengt Ingemar Samuelsson, нар. 21 мая 1934, Хальмстад, Швецыя) — шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў» з Сунэ Бергстрэмам і Джонам Вейнам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бенгт Самуэльсан нарадзіўся ў шведскім партовым горадзе Хальмстад. Яго бацькі былі Крысціна і Андэрс Самуэльсаны. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіў у медыцынскі каледж Лундскага ўніверсітэта, дзе стаў працаваць у даследчай лабараторыі Сунэ Бергстрэма, прафесара фізіялагічнай хіміі. У 1958 годзе Самуэльсан разам з даследчай групай Бергстрэма перайшоў у Каралінскі інстытут у Стакгольме, дзе актыўна вывучаў медыцыну і біяхімію.

З 1972 года прафесар у Каралінскім інстытуце, з 1982 года — рэктар, у 19671972 гадах прафесар Стакгольмскага каралеўскага ветэрынарнага каледжа.

Даследуючы метабалізм халестэрыну і прадукты трансфармацыі арахідонавай кіслаты, Самуэльсан адкрыў і ахарактарызаваў сярод гэтых прадуктаў, такія важныя кампаненты як простагландзіны, тромбаксаны і лейкатрыены. Вылучыў і ўстанавіў хімічную структуру і біяхімічныя якасці некаторых простагландзінаў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з арахідонавай кіслаты, а таксама, што арахідонавая кіслата і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння простагландзінаў ёсць ва ўсіх ядзерных клетках жывёльных арганізмаў.

Член Шведскай каралеўскай АН, замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Бенгт Самуэльсан жанаты з Карын Бергстэн Самуэльсан. Дзве дачкі — Элізабэт і Астрыд Самуэльсан[7].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Bengt Ingemar Samuelsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bengt Ingemar Samuelsson // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. NNDB — 2002.
  5. https://www.ae-info.org/ae/User/Samuelsson_Bengt
  6. Fellows Directory
  7. Bengt I. Samuelsson

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]