Майкл Сцюарт Браўн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Майкл Сцюарт Браўн
англ.: Michael Stuart Brown
Mike Brown 2003.jpg
Майкл Браўн, 2003 год
Дата нараджэння:

13 красавіка 1941(1941-04-13) (73 гады)

Месца нараджэння:

Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

генетыка, біяхімія

Месца працы:

Універсітэт Тэхаса ў Даласе

Альма-матэр:

Пенсільванскі ўніверсітэт

Вядомы як:

даследчык рэгуляцыі метабалізму халестэрыну

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1985)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988)

Сайт:

Сайт

Майкл Сцюарт Браўн (англ.: Michael Stuart Brown, нар. 13 красавіка 1941, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1985 годзе разам з Дж.Л.Голдстайнам за даследаванні спадчыннай гіперхалестэрэніміі і адкрыццё рэцэптара ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Браўн нарадзіўся ў Брукліне, Нью-Ёрк у сям'і Эвелін Кац і Харві Браўна.[1] Скончыў Пенсільванскі ўніверсітэт у 1962 годзе. З 1968 года ў Нацыянальным інстытуце артрытаў і абменных хвароб, з 1971 года прафесар у Тэхаскім універсітэце, у 1980 годзе дырэктар Цэнтра генетычных хвароб у Паўднёва-Заходняй медыцынскай школе Тэхаскага ўніверсітэта.

Аўтар навуковых прац па механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме чалавека і жывёл.

Доктар медыцыны (1966).

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку:

Большасць прэмій атрымаў разам з Джозефам Голдстайнам.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]