Гертруда Бэл Элаян
| Гертруда Бэл Элаян | |
| англ.: Gertrude Belle Elion | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
| Навуковы кіраўнік: | |
| Узнагароды і прэміі | |
Гертруда Бэл Э́лаян (англ.: Gertrude Belle Elion, 23 студзеня 1918, Нью-Ёрк — 21 лютага 1999, Паўночная Караліна) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе разам з Дж.Блэкам і Дж.Хітчынгсам "за адкрыццё важных прынцыпаў лекавай тэрапіі".
Змест |
Біяграфія[правіць]
Гертруда Элаян нарадзілася 23 студзеня 1918 года ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай імігранцкай сям'і (яе бацька іміграваў у 12 гадоў з Літвы, маці ў 14 гадоў - з Расіі).
Скончыла Нью-Ёркскі ўніверсітэт (1941). З 1944 года ў навукова-даследчай лабараторыі Велкам (Нью-Ёрк; у 1967-1983 гадах кіраўнік аддзела).
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ўздзеяння антыметабалітаў нуклеінавых кіслот, якія выкарыстоўваюцца як процівірусныя і проціпухлінныя сродкі, па стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў.
Сярод лекавых прэпаратаў, знойдзеных Элаян:
- меркаптапурын (першы антылейкемічны прэпарат)[1],
- імунасупрэсар азаціапрын,
- алапурынол (ужывальны пры падагры),
- антымалярыйны прэпарат пірыметамін,
- трыметапрым,
- ацыклавір (антывірусны прэпарат, які ўжываецца для лячэння герпесу).
Гертруда Элаян памерла ў Паўночнай Караліне ў 1999 годзе ва ўзросце 81 года. Яна пераехала ў Research Triangle у 1970 годзе і некаторы час працавала там у якасці прафесара ўніверсітэта Дзюка. Яна не была замужам.
Узнагароды[правіць]
- 1997 — Lemelson-MIT Lifetime Achievement Award
- 1991 — першая жанчына, якая ўвайшла ў Нацыянальную залу славы вынаходнікаў (англ.: National Inventors Hall of Fame)[2]
- 1991 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША[3]
- 1988 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1968 — Garvan–Olin Medal
Зноскі
- ↑ Marx, Vivien 6-Mercaptopurine. Chemical & Engineering News (2005). Праверана 20 кастрычніка 2012.
- ↑ Staff Invent Now: Hall of Fame: Gertrude Belle Elion. National Inventors Hall of Fame. Праверана 20 кастрычніка 2012.
- ↑ Staff The President's National Medal of Science: Recipient Details: GERTRUDE B. ELION. National Science Foundation. Праверана 20 кастрычніка 2012.
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4
Спасылкі[правіць]
- Аўтабіяграфія Гертруды Элаян на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Біяграфічныя звесткі аб Гертрудзе Элаян (англ.)
- Некралог у Нью-Ёрк Таймс (англ.)
- Біяграфія Гертруды Элаян (англ.)
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Бламберг / Гайдузек(1976) • Гіймэн / Шалі / Ялаў (1977) • Арбер / Натанс / Сміт (1978) • Кормак / Хаўнсфілд (1979) • Бенасераф / Дасэ / Снел (1980) • Сперы / Х'юбел / Візел (1981) • Бергстрэм / Самуэльсан / Вейн (1982) • Мак-Клінтак (1983) • Ернэ / Кёлер / Мільштэйн (1984) • Браўн / Голдстайн (1985) • Коэн / Леві-Мантальчыні (1986) • Танегава (1987) • Блэк / Элаян / Хітчынгс (1988) • Бішап / Вармус (1989) • Мары / Томас (1990) • Неер / Закман (1991) • Фішэр / Крэбс (1992) • Робертс / Шарп (1993) • Гілман / Родбел (1994) • Льюіс / Нюслайн-Фольхард / Вішаўс (1995) • Догерці / Цынкернагель (1996) • Прузінер (1997) • Ферчгат / Ігнара / Мурад (1998) • Блобель (1999) • Карлсан / Грынгард / Кэндэл (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 21 лютага
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Паўночнай Караліне
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіту
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Постаці амерыканскай біяхіміі
- Постаці біялогіі XX стагоддзя
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалем навукі ЗША
- Постаці амерыканскай фармакалогіі