Эдманд Фішэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдманд Фішэр
англ.: Edmond H. Fischer
Дата нараджэння:

6 красавіка 1920({{padleft:1920|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:6|2|0}}) (94 гады)

Месца нараджэння:

Шанхай, Кітай

Краіна:

Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 366: statement is not specified.

Навуковая сфера:

біяхімія

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1992)

Эдманд Фішэр (англ.: Edmond H. Fischer, 6 красавіка 1920, г. Шанхай, Кітай) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1992 годзе разам з Э.Дж. Крэбсам «за адкрыцці, якія тычацца зваротнага фосфарыліравання бялкоў як механізму біялагічнай рэгуляцыі». Ганаровы прафесар Універсітэта Вашынгтона (Сіэтл).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фішэр нарадзіўся ў Шанхаі, Кітай. Яго маці нарадзілася ў Францыі, а яго бацька з Аўстрыі[1] Яго дзед па лініі маці пераехаў з Францыі, дзе нарадзіўся і жыў, спачатку ў Індакітай, а затым у Кітай. У Кітаі ён заснаваў газету на французскай мове «Кітайскі курьер» (Courrier de Chine) і французскую муніцыпальную школу, у якую і хадзіў у дзяцінстве Фішэр. У сем гадоў яго адправілі ў школу ў Швейцарыю.

Скончыў хімічную школу ў г. Жэнева, Швейцарыя ў 1943 годзе. З 1943 года ў Жэнеўскім, з 1952 года ў Вашынгтонскім універсітэтах (г. Сіэтл).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Эдманд Фішэр і Эдвін Крэбс пачалі супрацоўніцтва праз шэсць месяцаў пасля пераезду Фішэра ва ўніверсітэт Вашынгтона. Яны вывучалі фермент глікагенфосфарылазы і выявілі, што серыя рэакцый, выкліканых гармонамі і кальцыем, прыводзіць да актывацыі-інактывацыі гэтага фермента. Актывацыя-інактывацыі фермента выклікалася яго зваротным фосфарыліраваннем. Працэс, які адкрылі Фішэр і Крэбс, каталізуе двума ферментамі: пратэінкіназай і фасфатазай. Пратэінкіназы (найбольш распаўсюджаная з іх - тыразінкіназа) пераносіць фасфатных групу з АТФ на гідраксільную групу фермента. Пры гэтым канфармацыя фермента змяняецца, і ён становіцца каталітычны актыўным. Затым бялковая фасфатазы адчыплыет фасфатную групу, і фермент вяртаецца ў першапачатковую неактыўную форму. Аказалася, што такое цыклічнае рэгуляванне ферментатыўнай актыўнасці і адпаведных метабалічных працэсаў надзвычай шырока распаўсюджанае ў прыродзе.[2][3]

Аўтар навуковых прац па праблемах зваротнага фосфарыліравання бялкоў і яго значэнні ў механізмах рэгуляцыі біяхімічных рэакцый у клетках.

Разам з Э.Дж. Крэбсам адкрыў шэраг ферментаў.

Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1972), член Нацыянальнай АН ЗША (1973).

Зноскі

  1. http://www.bookrags.com/biography/edmond-h-fischer-wap/
  2. Fischer, E H; Krebs, E G (1966). Relationship of structure to function of muscle phosphorylase.. 25. 1511–20. 
  3. KREBS, E G; FISCHER, E H (1964). PHOSPHORYLASE AND RELATED ENZYMES OF GLYCOGEN METABOLISM.. 22. 399–410. doi:10.1016/S0083-6729(08)60345-3. 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Fischer, E.H. Autobiography.
  • Pacific Northwest Research Institute. About Edmond H. Fischer, Ph.D.
  • Hughes, R. 1998. After the Prize
  • Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]